МІНСК, 1 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадэманстраваў школьнікам першы беларускі ноўтбук, сабраны на заводзе Horizont. Трансляцыю адкрытага ўрока вядуць усе дзяржаўныя тэлеканалы.
"Гэта першы камп’ютар №1", - так прэзентаваў беларускі ноўтбук прэзідэнт падчас адкрытага ўрока 1 верасня.
Ён расказаў, што распрацоўшчыкам была пастаўлена задача "паблукаць па свеце" і сабраць усё самае, што мы пакуль не можам ствараць (працэсары, праграмнае забеспячэнне) і зрабіць айчынны ноўтбук.
"Шчыра скажу, у ім менш за 20% – каля 12% беларускага. Да канца года будзе 30%. Але важны сам факт", - упэўнены беларускі лідар.
Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі ёсць вялікі патэнцыял і людзі, якія "ўмеюць рабіць неверагоднае". Ён выказаў упэўненасць, што гэта будзе "самы сучасны камп’ютар на ўзроўні сусветных стандартаў". І патлумачыў, чаму не адзін камп’ютар не бывае цалкам зроблены адной краінай.
"Вы можаце сказаць: ну, зразумела, тут жа яшчэ і імпартныя складнікі. Але я вам магу сказаць, што няма цалкам камплектуючых – ад жалеза да мазгоў цалкам адной краіны, дапусцім ЗША. Не. Адно зроблена на Тайвані – мікраэлектроніка, жалеза зроблена у Амерыцы. І нашы мазгі ў гэтым камп’ютары таксама ёсць. Гэты збор твораў усёй планеты", - падкрэсліў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка праводзіць адкрыты ўрок 1 верасня – прамая трансляцыя
Бліжэй сяброў, чым Расія і Беларусь, у свеце няма – Грызлоў
Лукашэнка паабяцаў школьнікам, што 1 верасня стане запамінальным днём