https://bel.sputnik.by/20220901/lukashenka-paabyatsa-shkolnkam-shto-1-verasnya-stane-zapamnalnym-dnm-1066361493.html
Лукашэнка паабяцаў школьнікам, што 1 верасня стане запамінальным днём
Лукашэнка паабяцаў школьнікам, што 1 верасня стане запамінальным днём
Sputnik Беларусь
Сёлета школьнікаў чакае шмат новаўвядзенняў, а галоўныя сюрпрызы пачнуцца ўжо з самага Дня ведаў, першага ўрока і ўрачыстай лінейкі. 01.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-01T09:56+0300
2022-09-01T09:56+0300
2022-09-01T10:11+0300
аляксандр лукашэнка
грамадства
дзень ведаў
віншаванне
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102497/53/1024975395_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_5e8dc5a8983686e4afe33a00454b6524.jpg
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў школьнікаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў і педагогаў з пачаткам навучальнага года. Віншаванне публікуе прэс-служба беларускага прэзідэнта.Ён нагадаў, што 1 верасня – гэта яшчэ адзін крок, каб стаць бліжэй да сваіх мар, ісці да якіх дапамагаюць веды. Школы чакаюць дзяцей з вялікай цеплынёй, а студэнтам трэба годна прайсці да будучай прафесіі. Настаўнікам жа прэзідэнт падзякаваў за іх важную работу і "гатоўнасць аддаваць сябе без астатку нашым дзецям"."Мы разам зрабілі ўсё, каб для малых і іх бацькоў гэты дзень стаў самым запамінальным і шчаслівым", - гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта.Гімн і сцягУ гэтым навучальным годзе беларускіх школьнікаў чакае шэраг новаўвядзенняў.Усё пачнецца з урачыстай лінейкі. Нагадаем, з 1 верасня ў беларускіх школах вырашылі часцей спяваць гімн і паднімаць сцяг: для гэтага будзе больш урачыстых лінеек.Як раней расказваў міністр адукацыі Андрэй Іванец, адбывацца ўсё гэта будзе не толькі на 1 верасня, але і на галоўныя дзяржсвяты: Дзень народнага адзінства, Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл, Дзень Канстытуцыі, Дзень Перамогі, Дзень працы, Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага, Дзень Незалежнасці.Прадугледжваецца, што гэта закране дзіцячыя садкі, школы, каледжы – перад пачаткам і ў канцы кожнай чвэрці, у дзіцячых лагерах – таксама.Яшчэ на 1 верасня звычайна традыцыйна выбіраюць тэму першага ўрока. У гэтым годзе яна гучыць так: "У гістарычнай памяці сіла і адзінства беларускага народа". А правядзе першы такі ўрок гісторыі ва ўсіх навучальных установах асабіста Аляксандр Лукашэнка – лекцыю будуць трансліраваць ва ўсіх школах і ВНУ.Абавязковая формаЗ 1 верасня ў школах уведзены адзіны элемент школьнай формы: да адзення афіцыйна-дзелавога стылю (а патрабаванні да яго сталі больш жорсткімі) дабаўляецца знак адрознення, які, паводле задумкі, павінен "выхоўваць гонар за сваю навучальную ўстанову". Недзе гэта проста значкі і эмблемы, недзе камізэлькі, а недзе гальштукі.З новага навучальнага года ўзмацняюцца правілы карыстання мабільнымі тэлефонамі ў школах, аж да таго, што тэлефоны дзеці будуць здаваць на час навучальнага дня. Шмат новага прыўнясе і зменены Кодэкс аб адукацыі, які ўступае ў сілу з 1 верасня>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20240901/vershy-pra-shkolu-na-belaruskaj-move-1037179442.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102497/53/1024975395_337:0:3000:1997_1920x0_80_0_0_c45f245f917b39eb9a92e87596ee3487.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, грамадства, дзень ведаў, віншаванне, беларусь
аляксандр лукашэнка, грамадства, дзень ведаў, віншаванне, беларусь
Лукашэнка паабяцаў школьнікам, што 1 верасня стане запамінальным днём
09:56 01.09.2022 (абноўлена: 10:11 01.09.2022) Сёлета школьнікаў чакае шмат новаўвядзенняў, а галоўныя сюрпрызы пачнуцца ўжо з самага Дня ведаў, першага ўрока і ўрачыстай лінейкі.
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў школьнікаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў і педагогаў з пачаткам навучальнага года. Віншаванне публікуе прэс-служба беларускага прэзідэнта.
Ён нагадаў, што 1 верасня – гэта яшчэ адзін крок, каб стаць бліжэй да сваіх мар, ісці да якіх дапамагаюць веды. Школы чакаюць дзяцей з вялікай цеплынёй, а студэнтам трэба годна прайсці да будучай прафесіі. Настаўнікам жа прэзідэнт падзякаваў за іх важную работу і "гатоўнасць аддаваць сябе без астатку нашым дзецям".
Прэзідэнт спадзяецца, што гэты навучальны год падорыць "радасць новых адкрыццяў і зносін", а ва ўстановах адукацыі будзе панаваць атмасфера "імкнення да ведаў, узаемнай павагі і любові да нашай роднай Беларусі".
"Мы разам зрабілі ўсё, каб для малых і іх бацькоў гэты дзень стаў самым запамінальным і шчаслівым", - гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта.
У гэтым навучальным годзе беларускіх школьнікаў чакае шэраг новаўвядзенняў.
Усё пачнецца з урачыстай лінейкі. Нагадаем, з 1 верасня ў беларускіх школах вырашылі часцей спяваць гімн і паднімаць сцяг: для гэтага будзе больш урачыстых лінеек.
Як раней расказваў міністр адукацыі Андрэй Іванец, адбывацца ўсё гэта будзе не толькі на 1 верасня, але і на галоўныя дзяржсвяты: Дзень народнага адзінства, Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл, Дзень Канстытуцыі, Дзень Перамогі, Дзень працы, Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага, Дзень Незалежнасці.
Прадугледжваецца, што гэта закране дзіцячыя садкі, школы, каледжы – перад пачаткам і ў канцы кожнай чвэрці, у дзіцячых лагерах – таксама.
Яшчэ на 1 верасня звычайна традыцыйна выбіраюць тэму першага ўрока. У гэтым годзе яна гучыць так: "У гістарычнай памяці сіла і адзінства беларускага народа". А правядзе першы такі ўрок гісторыі ва ўсіх навучальных установах асабіста Аляксандр Лукашэнка – лекцыю будуць трансліраваць ва ўсіх школах і ВНУ.
З 1 верасня ў школах уведзены адзіны элемент школьнай формы: да адзення афіцыйна-дзелавога стылю (а патрабаванні да яго сталі больш жорсткімі) дабаўляецца знак адрознення, які, паводле задумкі, павінен "выхоўваць гонар за сваю навучальную ўстанову". Недзе гэта проста значкі і эмблемы, недзе камізэлькі, а недзе гальштукі.
З новага навучальнага года ўзмацняюцца правілы карыстання мабільнымі тэлефонамі ў школах, аж да таго, што тэлефоны дзеці будуць здаваць на час навучальнага дня. Шмат новага прыўнясе і зменены Кодэкс аб адукацыі, які ўступае ў сілу з 1 верасня
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пікантная курачка і мітболы –
што ўвойдзе ў школьнае меню