Лукашэнка заявіў, што медалі Быкава сваякі прадалі на рынку

Падчас трансляцыі адкрытага ўрока прэзідэнт прадэманстраваў "рэчавы доказ" – медалі беларускага пісьменніка Васіля Быкава.
Sputnik
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка паказаў узнагароды Васіля Быкава і заявіў, што сваякі пісьменніка прадавалі іх на рынку за 30 долараў.
Аляксандр Лукашэнка падчас адкрытага ўрока па гісторыі прадэманстраваў узнагароды Васіля Быкава – Зорку Героя Сацыялістычнай Працы савецкіх часоў, Ордэн Леніна, Знак народнага пісьменніка Беларусі і Ордэн працоўнага Чырвонага сцяга і пасведчанне. Па яго словах, гэта ўсё прынёс яму старэйшы сын.
"Гэта ўсё належыць (ну спадзяюся) вядомаму нашаму пісьменніку Васілю Быкаву. Што мяне ў гэтым уразіла? Вось гэта (хацеў сказаць мярзотнікі, але не скажу) нехта са сваякоў і іншых на рынку прадавалі за 30 долараў", – прадэманстраваў Лукашэнка.
Прэзідэнт дадаў, што Васіль Быкаў – значная фігура ў гісторыі, але "неадназначны чалавек".
"Але ён заўсёды шанаваў вось гэта (дэманструе медалі - Sputnik). Гэта проста так не даецца. І такім чынам (продажам - Sputnik) усё гэта перакрэслена. Але гэта справа сваякоў, але мы не маем права забываць нашых людзей, хай нават неадназначных, але адзначаных калісьці нашай гісторыяй", - дадаў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка праводзіць адкрыты ўрок 1 верасня – прамая трансляцыя
Бліжэй сяброў, чым Расія і Беларусь, у свеце няма – Грызлоў
Лукашэнка паказаў першы беларускі ноўтбук, але свайго там пакуль 12%
Званок на першы ўрок: як распачалі навучальны год у мінскай гімназіі – фота
Лукашэнка паабяцаў школьнікам, што 1 верасня стане запамінальным днём