МІНСК, 1 вер – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ніколі не прапаноўваў Беларусі ўвайсці ў склад РФ, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.
У чацвер беларускі лідар правёў адкрыты ўрок для школьнікаў і студэнтаў на тэму "Гістарычная памяць – дарога ў будучыню".
"Ніколі прэзідэнт Пуцін мне не казаў: "Слухай, давай ты ў склад Расіі ўваходзь", ніколі", - заявіў Лукашэнка падчас урока.
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ў расійскага кіраўніцтва няма імкненняў далучыць Беларусь. Наадварот, паводле яго слоў, краіны ўзаемавыгадна супрацоўнічаюць, Беларусь атрымлівае энергарэсурсы па выгадных цэнах. У сваю чаргу і Мінск аказвае падтрымку Маскве.
Лукашэнка запэўніў, што пакуль ён знаходзіцца ва ўладзе, Беларусь не далучаць ні да якой дзяржавы.
Акрамя таго, беларускі лідар у чарговы раз заявіў аб сваёй падтрымцы спецаперацыі РФ ва Украіне.
"Расія не можа прайграць, Расія не можа пацярпець там паражэнне. І я, і многія беларусы ў гэтым плане падтрымліваюць Расію", - сказаў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка праводзіць адкрыты ўрок 1 верасня – прамая трансляцыя
Бліжэй сяброў, чым Расія і Беларусь, у свеце няма – Грызлоў
Лукашэнка паабяцаў школьнікам, што 1 верасня стане запамінальным днём