Лукашэнка аб кадрах: поўны бардак і бязладнасць

Кіраўніку дзяржавы сёння даложаць аб тым, як завяршаецца ўборачная кампанія, як ідзе сяўба азімых культур.
Sputnik
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў сёння ў Крупскі раён. Адной з першых тэм, на якую звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, сталі кадры і дысцыпліна.
Прэзідэнт прцягвае інспекцыю на месцы сельскагаспадарчых работ. У краіне яшчэ не скончылася ўборачная кампанія. Сёння кіраўніку дзяржавы даложаць аб яе ходзе, стане сельгастэхнікі і забяспечанасці палівам, а таксама аб нарыхтоўцы кармоў для жывёлагадоўлі.
"Поўны бардак і бязладнасць. Кадры і іх рух – пад кантролем. А не тое, што ўсё кінуў, "ай, я пайду". А сам атрымаў адукацыю за дзяржаўны кошт. Так, вядома, перамяшчэнне павінна быць. Перамяшчэнне павінна быць пад кантролем кіраўніка. Гэта не прыгоннае права! Але гэта пытанне нашай незалежнасці", - цытуе кіраўніка дзяржавы канал "Пул Першага".
Прэзідэнта ў рабочай паездцы суправаджаюць профільныя міністры і губернатар Мінскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы зноў узняў тэму аб далучэнні стратных гаспадарак да прамысловых прадпрыемстваў:
"Гэтым самым мы вырабляем кармы, ратуем вёскі і даем работу людзям – гэта наша палітыка ў сельскай гаспадарцы", - падкрэсліў ён.
Асноўная тэма – ход уборачнай. Прэзідэнт адзначыў, што аграрыям у будучым трэба арыентавацца на паказчыкі 2022 года. "Гэты год трэба зрабіць базавым, вызначальным", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым беларускі лідар указаў на важнасць разумных крокаў пры прыняцці рашэнняў.
"У нас ёсць даўжнікі па збожжы. Віцебская вобласць, напрыклад. Так, не трэба, каб яны расслабляліся. Але і не трэба біцца, каб у адзін год вярнулі. Можа, 2-3 гады. А то яны ўраджай атрымалі, мы ў іх забралі, а яны на мель селі. Трэба разумна падысці", - сказаў Лукашэнка.
Асобныя рэкамендацыі даў кіраўнік дзяржавы і па кукурузе. Яна ідзе не толькі на зерне, але і на сілас, які выкарыстоўваецца для кармлення жывёлы ў зімовыя месяцы і ранняй вясной.
"Трэба каб быў кукурузны сілас. Не трэба ўсё гнаць да 11 мільёнаў збожжа. Трэба акуратна разабрацца, што нам трэба ад кукурузы. Або збожжа, або сілас. Для беднай гаспадаркі гэта выратаванне – кукурузны сілас", - сказаў ён.
Як далажыў кіраўніку дзяржавы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, у краіне засталося ўбраць менш як 3% плошчаў. Ураджай збожжавых і зернебабовых ужо склаў 10,7 млн ​​тон.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Сон Лукашэнкі хутка стане явай: у Беларусі намалацілі 8 млн тон збожжа
Сяргеенка распавёў, колькі зарабляюць падчас гарачай пары
Брыло расказаў, на які ўраджай разлічваюць у Беларусі