https://bel.sputnik.by/20220804/syargeenka-raspav-kolk-zarablyayuts-padchas-garachay-pary-1065455045.html
Сяргеенка распавёў, колькі зарабляюць падчас гарачай пары
Сяргеенка распавёў, колькі зарабляюць падчас гарачай пары
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады традыцыйна мабілізуюць усю аграрную галіну падчас уборкі ўраджаю, каб не дапусціць страт і аператыўна завяршыць усе работы. 04.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-04T17:08+0300
2022-08-04T17:08+0300
2022-08-04T17:08+0300
ігар сяргеенка
ураджай
сельская гаспадарка
беларусь
зарплата
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104320/88/1043208834_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_1ceb9125aa0874c0db04d102e3e408c8.jpg
МІНСК, 4 жні – Sputnik. Дадатковым стымулам для працы падчас уборачнай кампаніі з’яўляецца высокая зарплата, заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка падчас паездкі ў Бабруйскі раён.Паводле яго слоў, у раёне ўжо ўбралі амаль трэць збожжа, і ўраджайнасць пры гэтым склала крыху больш за 30 цэнтнераў з гектара, што, зрэшты, вышэй за мінулагодні паказчык.Пры гэтым чыноўнік выказаў упэўненасць, што механізатары і кіраўнікі гаспадарак падрыхтваліся да ўборачнай, як і тэхніка."Таксама гатовы зернесушыльныя комплексы, створаны адпаведныя ўмовы, арганізавана двухразовае харчаванне – абед і вячэра", - паведаміў Сяргеенка.Пры гэтым ён нагадаў, што прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даручыў на селектарнай нарадзе правесці ўборачную без страт, і для гэтага ў сялян усё ёсць.На яго думку, складальнікамі поспеху ў час уборачнай з’яўляюцца тэхніка і гатоўнасць людзей. Кіраўнікі рэгіёнаў і гаспадарак павінны разумець сітуацыю і арганізоўваць работу."Было выдатна і цікава. На камбайне працаваў вельмі даўно, яшчэ падчас вучобы. Цэлы сезон правёў у якасці памочніка", - падзяліўся з журналістамі ўражаннямі Сяргеенка пасля таго, як пракаціўся за рулём камбайна "Палессе".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104320/88/1043208834_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_34fb3f110e7da5460b7720a1f7ee5aa7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ігар сяргеенка, ураджай, сельская гаспадарка, беларусь, зарплата, грамадства
ігар сяргеенка, ураджай, сельская гаспадарка, беларусь, зарплата, грамадства
Сяргеенка распавёў, колькі зарабляюць падчас гарачай пары
Беларускія ўлады традыцыйна мабілізуюць усю аграрную галіну падчас уборкі ўраджаю, каб не дапусціць страт і аператыўна завяршыць усе работы.
МІНСК, 4 жні – Sputnik. Дадатковым стымулам для працы падчас уборачнай кампаніі з’яўляецца высокая зарплата, заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка падчас паездкі ў Бабруйскі раён.
Паводле яго слоў, у раёне ўжо ўбралі амаль трэць збожжа, і ўраджайнасць пры гэтым склала крыху больш за 30 цэнтнераў з гектара, што, зрэшты, вышэй за мінулагодні паказчык.
Пры гэтым чыноўнік выказаў упэўненасць, што механізатары і кіраўнікі гаспадарак падрыхтваліся да ўборачнай, як і тэхніка.
"Таксама гатовы зернесушыльныя комплексы, створаны адпаведныя ўмовы, арганізавана двухразовае харчаванне – абед і вячэра", - паведаміў Сяргеенка.
Пры гэтым ён нагадаў, што прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даручыў на селектарнай нарадзе правесці ўборачную без страт, і для гэтага ў сялян усё ёсць.
"Дадатковым стымулам для людзей стануць добрыя ўмовы працоўных спаборніцтваў і дастойны ўзровень аплаты працы: падчас гарачай пары можна зарабляць ад 150 да 200 рублёў у дзень, плюс прэміяльныя", – цытуе кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі БелТА.
На яго думку, складальнікамі поспеху ў час уборачнай з’яўляюцца тэхніка і гатоўнасць людзей. Кіраўнікі рэгіёнаў і гаспадарак павінны разумець сітуацыю і арганізоўваць работу.
"Было выдатна і цікава. На камбайне працаваў вельмі даўно, яшчэ падчас вучобы. Цэлы сезон правёў у якасці памочніка", - падзяліўся з журналістамі ўражаннямі Сяргеенка пасля таго, як пракаціўся за рулём камбайна "Палессе".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Брыло расказаў,
на які ўраджай разлічваюць у Беларусі