Вудкрафт расказаў, як "Дынама" павінна перамагчы "Авангард" у матчы КХЛ

Мінскія "зубры" з перамогі пачалі новы сезон Кантынентальнай хакейнай лігі, але наперадзе іх чакае паядынак з омскім "Авангардам".
Sputnik
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Хакеісты мінскага "Дынама" павінны быць гатовыя да пастаяннага націску з боку омскага "Авангарда", заявіў галоўны трэнер мінчан Крэйг Вудкрафт.
Дынамаўцы з перамогі пачалі выступленне ў новым сезоне КХЛ, яны абгулялі дома "Барыс". У панядзелак "зубры" правядуць сустрэчу з "Авангардам".
Вудкрафт назваў омічаў адной з топ-каманд лігі. Паводле яго слоў, "Авангард" гуляе па сістэме і ўвесь час стварае націск.

"Той факт, што яны прайгралі "Віцязю", зробіць іх яшчэ больш злымі. Мы павінны быць гатовыя да гэтага. Мы таксама хочам перамагчы. Калі мы правільна настроімся, у нас ёсць усе шансы для перамогі. Трэба гуляць так, як мы ўмеем. Наш стыль гульні ў нечым падобны да стылю саперніка", - цытуе настаўніка беларусаў прэс-служба "Дынама".

Пасля матча з омскай камандай "Дынама" згуляе з уфімскім "Салават Юлаевым" у сераду.
На дадзены момант на рахунку "зуброў" адна вікторыя ў КХЛ. У турнірнай табліцы каманда знаходзіцца на дзевятым месцы канферэнцыі Захад (два балы).
"Дынама" ўзмоцнена рыхтавалася да новага сезона КХЛ і правяло шэраг таварыскіх матчаў. Таксама клуб падпісваў новых ігракоў.
У канцы жніўня Вудкрафт заяўляў, што "зубры" знаходзяцца на стадыі пабудовы каманды, і гэты працэс працягваецца. Ён не выключыў кропкавыя падпісанні хакеістаў, калі гэта спатрэбіцца.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Рыжскае "Дынама" больш не будзе гуляць у КХЛ
IIHF забараніла зборным РФ і Беларусі па хакеі ўдзельнічаць у ЧС-2023
Міжнародная федэрацыя хакея вырашыла перанесці ЧС-2023 з Санкт-Пецярбурга