МІНСК, 7 вер – Sputnik. Літва, Латвія і Эстонія дасягнулі прынцыповай дамоўленасці па абмежаванні ўезду расіян з РФ і Беларусі, такую заяву зрабіў кіраўнік латвійскага МЗС Эдгарс Рынкевічс.
"Літва, Латвія і Эстонія дасягнулі прынцыповага пагаднення, каб абмежаваць перамяшчэнне грамадзян РФ праз іх межы з РФ і Беларуссю", - прыводзіць агенцтва Reuters словы міністра.
У правілах прадугледжаны выключэнні. Так, абмежаванні не будуць дзейнічаць у адносінах да дыпламатаў, вадзіцеляў грузавікоў, а таксама тых, хто перасякае мяжу па гуманітарных і сямейных прычынах.
Рынкевічс удакладніў, што ўрады балтыйскіх краін аб’явяць аб абмежаваннях у бліжэйшыя дні.
Аб тым, што Латвія, Літва, Эстонія, Польшча і Фінляндыя маюць намер на нацыянальным узроўні ўвесці абмежаванні для ўезду на тэрыторыю ЕС наземным транспартам расійскіх турыстаў, стала вядома на мінулым тыдні.
Забарона на візы
У апошні час некаторыя еўрапейскія краіны актыўна заклікалі забараніць уезд у краіны Шэнгенскага пагаднення ўсім грамадзянам Расіі.
Нефармальная сустрэча кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза, галоўнай тэмай якой стала ўвядзенне забароны на выдачу шэнгенскіх віз, прайшла ў Празе 31 жніўня. Яшчэ да пачатку пасяджэння кіраўнік еўрадыпламатыі Жазэп Барэль адзначаў, што не ўсе краіны ЕС гатовы пайсці на гэты крок.
У выніку на сустрэчы большасцю галасоў было прынятае рашэнне аб скасаванні пагаднення з РФ аб спрошчаным візавым рэжыме.
На савеце кіраўнікоў МЗС ЕС была дасягнута дамоўленасць, што краіны, якія маюць мяжу з Расіяй, могуць самі ўстанавіць забарону на ўезд расіянам па шэнгенскіх візах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Прыбалтыка, Польшча і Фінляндыя хочуць абмежаваць уезд расіян у ЕС
Расія адкажа, калі ЕС увядзе абмежаванні на візы для расіян – Крэмль
З цяжкасцю ўяўляю: Шольц выказаўся аб забароне выдачы віз расіянам