Расія адкажа, калі ЕС увядзе абмежаванні на візы для расіян – Крэмль

© Sputnik / Наталья СеливерстоваКрэмль
Крэмль - Sputnik Беларусь, 1920, 30.08.2022
Падпісацца
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ назваў вар'яцтвам гатоўнасць Еўропы абмяркоўваць візавыя абмежаванні для расіян.
МІНСК, 30 жні – Sputnik. Расія не пакіне без адказу магчымую забарону на выдачу турыстычных віз расіянам, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Візавае пытанне ў рамках чарговага пакета санкцый кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза, як чакаецца, павінны абмеркаваць 30-31 жніўня ў Празе на нефармальнай сустрэчы. Раней паведамлялася, што міністры маюць намер падтрымаць прыпыненне дзеяння пагаднення аб спрошчаным візавым рэжыме з Расіяй, каб знізіць колькасць віз, якія выдаюцца расіянам. Пры гэтым некаторыя краіны ЕС, сярод якіх Латвія і Літва, настойваюць на поўнай забароне "шэнгена" для грамадзян РФ.
"Крок за крокам і Брусель, і асобныя еўрапейскія сталіцы дэманструюць абсалютную адсутнасць розуму", – заявіў Пяскоў.
Паводле яго слоў, гэта датычыцца і антырасійскіх парываў, у тым ліку ў энергетычным плане. За гэта, заўважыў Пяскоў, даводзіцца расплачвацца насельніцтву еўрапейскіх краін, а зарабляюць на гэтым амерыканскія кампаніі.
"Гэты набор ірацыянальнасці і вар’яцтва дапускае, што такія рашэнні (аб візах) могуць абмяркоўвацца. Мы ведаем, што ёсць розныя пункты гледжання сярод еўрапейцаў. Будзем уважліва назіраць", – сказаў Пяскоў.
Ён запэўніў, што Масква не пакіне без адказу магчымае рашэнне аб адмене выдачы віз расіянам.
"Але адказваючы, мы будзем рабіць гэта так, каб гэта як найлепш адпавядала нашым інтарэсам і абараняла інтарэсы нашых грамадзян. Мы пакуль не ведаем на якія меры спатрэбяцца адказваць", - сказаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
З цяжкасцю ўяўляю: Шольц выказаўся аб забароне выдачы віз расіянам
Беларусы зноў могуць рабіць шэнген у пасольстве Германіі
У Крамлі ацанілі прапанову Зяленскага не пускаць расіян на Захад
Стужка навiн
0