МІНСК, 7 вер – Sputnik. Міжнародныя рэзервовыя актывы за жнівень скараціліся на 97,6 мільёна долараў, такія даныя прыводзіць прэс-служба Нацбанка.
Па стане на 1 верасня бягучага года агульны аб’ём золатавалютных рэзерваў рэспублікі склаў 7 464,1 мільёна долараў, што на 1 мільярд долараў менш, чым у канцы 2021 года.
У чэрвені і ліпені 2022 года рэзервовыя актывы Беларусі раслі і на пачатак жніўня складалі 7 561,7 мільёна долараў.
Наймацнейшае скарачэнне ЗВР Беларусі адбылося ў сакавіку гэтага года, калі яны ўпалі з 8 264,6 мільёна долараў да 7 571,7 мільёна долараў.
Цікава, што раней прэс-служба рэгулятара давала падрабязнае паведамленне аб структуры міжнародных рэзервовых актываў краіны, а зараз толькі табліцу, дзе прапісаны агульны аб’ём ЗВР.
Беларускія ўлады вызначылі, што на 1 студзеня 2023 года аб’ём золатавалютных рэзерваў павінен быць не ніжэйшы за 7 мільярдаў долараў. Пакуль рэгулятару ўдаецца вытрымліваць прагнозны паказчык.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Што будзе з ВУП Беларусі, расказалі ў Мінэканомікі
Другі месяц запар: золатавалютныя рэзервы Беларусі паказваюць рост
Гадавая інфляцыя ў Беларусі разагналася да 18%
Урад Беларусі заклікае знізіць стаўкі па крэдытах
Закон аб "ручным кіраванні" эканомікай могуць прыняць у Беларусі