https://bel.sputnik.by/20220809/urad-belarus-zaklkae-znzts-stak-pa-kredytakh-1065596260.html
Урад Беларусі заклікае знізіць стаўкі па крэдытах
Урад Беларусі заклікае знізіць стаўкі па крэдытах
Sputnik Беларусь
Чыноўнікі мяркуюць, што працэнтныя стаўкі па пазыках павінны карэлявацца з узроўнем інфляцыі, што будзе стымуляваць вытворчасць і попыт. 09.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-09T16:55+0300
2022-08-09T16:55+0300
2022-08-09T16:55+0300
крэдыт
эканоміка
урад беларусі
інфляцыя
раман галоўчанка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102272/75/1022727506_0:130:2501:1536_1920x0_80_0_0_62bbedd203cf0b7558441bb69bd3cca6.jpg
МІНСК, 9 жні – Sputnik. У Беларусі назіраецца запавольванне тэмпаў інфляцыі, заявіў кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка на пасяджэнні Саўміна. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.Паводле яго слоў, ключавымі для аднаўлення эканомікі фактарамі з’яўляюцца экспарт, інвестыцыі і спажыванне. У першую чаргу трэба стымуляваць унутранае спажыванне. У банкаўскай сістэме цяпер сфарміравалася залішняя ліквіднасць, таму ўрад хоча павысіць заданне па росце спажывецкіх і інвестыцыйных крэдытаў.Раман Галоўчанка звярнуў увагу, што па выніках першых шасці месяцаў бягучага года беларусы больш прадавалі валюты, чым куплялі. Пры гэтым на 10% выраслі доўгатэрміновыя дэпазіты ў рублях. У сукупнасці гэта сведчыць аб макраэканамічнай стабільнасці."Таму неабходна істотнае зніжэнне працэнтных ставак у эканоміцы. Узровень працэнтнай стаўкі па крэдытах павінен арыентавацца на прагнозны параметр па інфляцыі ў сярэднетэрміновай перспектыве. Без даступных крэдытаў не будзе ні інвестыцый, ні спажывання, ні росту", - лічыць ён.Пры гэтым прэм’ер запэўніў, што ў Беларусі цэны хаця і растуць, але гэты паказчык не з’яўляецца крытычным, а актыўнасць на спажывецкім рынку не змянілася."Інфляцыйныя працэсы ўдалося стрымаць у разумным калідоры перш за ўсё за кошт жорсткага адміністрацыйнага кіравання, і мы бачым запаволенне тэмпаў інфляцыі", - падкрэсліў кіраўнік урада.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102272/75/1022727506_140:0:2359:1664_1920x0_80_0_0_d34214e443b67f7e97b5d98a13f6838e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
крэдыт, эканоміка, урад беларусі, інфляцыя, раман галоўчанка
крэдыт, эканоміка, урад беларусі, інфляцыя, раман галоўчанка
Урад Беларусі заклікае знізіць стаўкі па крэдытах
Чыноўнікі мяркуюць, што працэнтныя стаўкі па пазыках павінны карэлявацца з узроўнем інфляцыі, што будзе стымуляваць вытворчасць і попыт.
МІНСК, 9 жні – Sputnik. У Беларусі назіраецца запавольванне тэмпаў інфляцыі, заявіў кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка на пасяджэнні Саўміна. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Паводле яго слоў, ключавымі для аднаўлення эканомікі фактарамі з’яўляюцца экспарт, інвестыцыі і спажыванне. У першую чаргу трэба стымуляваць унутранае спажыванне. У банкаўскай сістэме цяпер сфарміравалася залішняя ліквіднасць, таму ўрад хоча павысіць заданне па росце спажывецкіх і інвестыцыйных крэдытаў.
"Лічу, што час падысці да ўстанаўлення працэнтных ставак у эканоміцы на эфектыўным узроўні. Шокавы стан ужо прайшоў, і высокія працэнтныя стаўкі сваю ролю адыгралі. Высокія стаўкі, як мы ўсе цудоўна разумеем, не могуць з’яўляцца элементам доўгатэрміновай грашова-крэдытнай палітыкі", – канстатаваў прэм’ер.
Раман Галоўчанка звярнуў увагу, што па выніках першых шасці месяцаў бягучага года беларусы больш прадавалі валюты, чым куплялі. Пры гэтым на 10% выраслі доўгатэрміновыя дэпазіты ў рублях. У сукупнасці гэта сведчыць аб макраэканамічнай стабільнасці.
"Таму неабходна істотнае зніжэнне працэнтных ставак у эканоміцы. Узровень працэнтнай стаўкі па крэдытах павінен арыентавацца на прагнозны параметр па інфляцыі ў сярэднетэрміновай перспектыве. Без даступных крэдытаў не будзе ні інвестыцый, ні спажывання, ні росту", - лічыць ён.
Пры гэтым прэм’ер запэўніў, што ў Беларусі цэны хаця і растуць, але гэты паказчык не з’яўляецца крытычным, а актыўнасць на спажывецкім рынку не змянілася.
"Інфляцыйныя працэсы ўдалося стрымаць у разумным калідоры перш за ўсё за кошт жорсткага адміністрацыйнага кіравання, і мы бачым запаволенне тэмпаў інфляцыі", - падкрэсліў кіраўнік урада.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Другі месяц запар: золатавалютныя
рэзервы Беларусі паказваюць рост