Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Тэатры лялек з Расіі і Беларусі пакажуць лепшыя спектаклі ў Гродне

Трэці міжнародны фестываль тэатраў лялек збярэ больш за 150 удзельнікаў, якія пакажуць лепшыя спектаклі са свайго рэпертуару для дарослых і для дзяцей.
Sputnik
ГРОДНА, 11 вер – Sputnik, Іна Грышук. Лепшыя тэатральныя калектывы з Беларусі і Расіі прыедуць у Гродна на трэці міжнародны фестываль тэатральнага лялечнага мастацтва "Лялькі над Нёманам", які пройдзе з 21 па 25 верасня ў абласным цэнтры.
На фестывалі Беларусь прадставяць усе буйныя тэатры лялек краіны: Віцебскі, Брэсцкі, Магілёўскі, Гомельскі і Гродзенскі, Расійскую Федэрацыю – тэатры Масквы, Санкт-Пецярбурга, Арэнбурга, Омска, Разані, Пермі, паведамілі Sputnik у Гродзенскім абласным тэатры лялек. Фестываль збярэ больш за 150 удзельнікаў. Тэатральныя калектывы прадставяць на суд гледачам свае найлепшыя пастаноўкі.
У рамках тэатральнага фестывалю "Лялькі над Нёманам" будуць паказваць спектаклі для дзяцей і для дарослай аўдыторыі:
Разанскі тэатр лялек прадставіць спектакль "Пегий пес, бегущий краем моря" па Чынгізу Айтматаву,
Малы тэатр лялек з Санкт-Пецярбурга – п’есу "Преступление и наказание",
Брэсцкі тэатр лялек – пастаноўку "Сотнікаў" паводле аповесці Васіля Быкава,
тэатр "Карабаска" з Пермі – "ШексПир во время чумы, или Трагедия шутов",
Арэнбургскі тэатр лялек – спектакль "Саломея" паводле Мікалая Гогаля,
Гродзенскі тэатр лялек – спектакль "Старасветскія памешчыкі" паводле Оскара Уайльда.
Для маленькіх гледачоў праграма таксама насычаная: адкрыецца фестываль спектаклем "Время играть" ад Омскага тэатра лялькі, таксама гледачы ўбачаць спектакль "Ох і залатая табакерка" ад беларускага тэатра "Лялька" з Віцебска. Гомельскі тэатр лялек прадставіць спектакль "Шаша ў левым чаравіку", Магілёўскі – "Велікан-эгаіст". Маскоўскі тэатр лялек пакажа спектакль паводле рускай народнай казкі "Крошечка-Хаврошечка", гродзенскі – п’есу паводле казкі Андэрсана "Русалачка".
Першыя два фестывалі тэатральнага лялечнага мастацтва "Лялькі над Нёманам" прайшлі ў 2013-м і 2014-м, і ў гэтым годзе фестываль зноў будзе рады бачыць даўніх сяброў і калег. Арганізатарамі фестывалю выступаюць Упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскі абласны тэатр лялек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Вера Палякова аб планах у ТЮГу: пачну з кафэ і запрашу рэжысёра з Венецыі
Заслужаны артыст Расіі стаў галоўным балетмайстрам беларускага Вялікага тэатра
Як ствараецца вербатым і што ў яго агульнага з журналістыкай?