МІНСК, 12 вер – Sputnik. Беларуска Арына Сабаленка пасля паражэння ў паўфінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open) упала ў рэйтынгу, паведамляе Sputnik.
Сабаленка прайграла ў паўфінале польскай тэнісістцы, першай ракетцы свету Ізе Свёнтэк, якая пасля выйграла US Open.
Цяпер на рахунку беларускі 3 470 пунктаў і сёмае месца ў рэйтынгу WTA, яна ўпала на адну пазіцыю. У Свёнтэк першая пазіцыя з 10 365 баламі. Другое месца заняла спартсменка з Туніса Онс Жабер (5 090). Замкнула тройку наймацнейшых жанчын эстонка Анет Кантавейт (4 300).
Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка, наадварот, паднялася на пяць радкоў уверх і размяшчаецца зараз на 21 месцы. У яе ў актыве 1 951 бал.
Аляксандра Сасновіч дадала дзве пазіцыі (1521 бал) і займае зараз 30 радок рэйтынгу.
Сярод беларускіх хлопцаў у рэйтынгу АТР найлепшы вынік у Ільі Івашкі. Спартсмен пасля выхаду ў 1/8 фіналу US Open змог з 73 месца перамясціцца на 59-ю пазіцыю.
А вось Ягор Герасімаў не ўваходзіць нават у топ-150 тэнісістаў і размяшчаецца на 177 месцы.
Утрымлівае лідарства ў мужчын іспанец Карлас Алькарас, другое месца ў нарвежскага атлета Каспера Рууда, на трэцяй пазіцыі размясціўся іспанец Рафаэль Надаль.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь