БРЭСТ, 12 вер – Sputnik. Вучэнні беларускай арміі маюць толькі абарончы характар, сказаў падпалкоўнік ФРГ Андрэас Вернер Ляйбнер, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, гэта важнае ваеннае вучэнне для арміі ў Беларусі. Бо ў ім задзейнічана тактычная група.
"Я бачыў вельмі прафесійную работу на палігоне", - асабліва адзначыў ваенны аташэ нямецкага пасольства.
Пры гэтым ён дадаў, што сённяшняя сітуацыя ў свеце, асабліва ў гэтым рэгіёне – складаная. Таму вельмі важны дыялог паміж намі.
"Для ваенных вельмі важна бачыць практычныя дзеянні. Мы ўжо ўдзельнічалі ў брыфінгу міністэрства абароны, дзе гаварылася аб тым, што гэтае вучэнне з’яўляецца абарончым. Я думаю, што гэта праўда, таму што яно насіла актыўнаабарончы характар", - канстатаваў Андрэас Вернер Ляйбнер.
Адказваючы на пытанне, ці выклікаюць вучэнні ў Беларусі асцярогу ў краінах НАТА і Украіне, нямецкі ваенны аташэ сказаў, што "цяпер цяжка казаць пра гэта, але я думаю, гэта было проста вучэнне невялікай групоўкі войск. Гэта бяспечна для Захаду і Украіны".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Камандна-штабное вучэнне Узброеных сіл пачалося ў Беларусі
Шайгу назваў Беларусь бліжэйшым сябрам і саюзнікам Расіі
Мінабароны: у Мінску ўважліва сочаць за гатоўнасцю Польшчы ваяваць з РФ