МІНСК, 12 вер – Sputnik. Праект па арганізацыі перавалкі беларускіх грузаў праз порт Мурманскай вобласці можа быць зацверджаны да канца гэтага года, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс.
Ён перакананы, што ўсе неабходныя рашэнні будуць прыняты да канца 2022 года. Губернатар падкрэсліў, што ўсе партнёры, у тым ліку расійскія кампаніі, зацікаўлены супрацоўнічаць у гэтым напрамку.
Чыбіс таксама паведаміў, што найперш размова ідзе аб перавалцы беларускіх удабрэннеяў, а таксама іншых экспартных грузаў. Паводле яго слоў, ужо выбраны для гэтага дзве пляцоўкі, засталося толькі дапрацаваць шэраг дэталей і вырашыць некаторыя пытанні, звязаныя з тэрмінамі і фінансамі.
"Сёння адпаведныя дакументы рыхтуюцца, але гэта ўжо такая тэхналагічная адпрацоўка, як гэта зрабіць", - дадаў кіраўнік расійскага рэгіёна.
Раней беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што краіна ва ўмовах санкцыйных абмежаванняў можа перанакіраваць свой экспарт калійных удабрэнняў з Літвы ў расійскія парты, у тым ліку ў Мурманск, з наступнай адпраўкай у Кітай і Індыю па Паўночным марскім шляху.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка хоча перанакіраваць частку калію на порт у Мурманску
Тавараабарот Беларусі і Расіі ў першым паўгоддзі дасягнуў $20 млрд
Беларусь шукае пляцоўку пад свой порт у Ленінградскай вобласці