https://bel.sputnik.by/20220905/belarus-shukae-plyatsoku-pad-svoy-port-u-lenngradskay-voblasts-1066504703.html
Беларусь шукае пляцоўку пад свой порт у Ленінградскай вобласці
Беларусь шукае пляцоўку пад свой порт у Ленінградскай вобласці
Sputnik Беларусь
Рэгіянальныя ўлады прапанавалі беларускаму боку некалькі пляцовак для рэалізацыі важнага інфраструктурнага праекта. 05.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-05T12:40+0300
2022-09-05T12:40+0300
2022-09-05T12:40+0300
беларусь
ленінградская вобласць
санкт-пецярбург
порт
калійныя ўдабрэнні
эканоміка
расія
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/18/1064068549_0:173:3025:1875_1920x0_80_0_0_2554ca5d239274232963045927e06fad.jpg
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Беларускія прадпрыемствы будуць арандаваць партовыя магутнасці ў Ленінградскай вобласці пакуль будзе будавацца порт для рэспублікі, паведаміў губернатар Ленвобласці Аляксандр Драздзенка ў кулуарах Усходняга эканамічнага форуму.Пры гэтым ён удакладніў, што зараз беларускія ўлады вырашаюць з якой кампаніяй і на якой пляцоўцы будзе рэалізоўвацца праект. Цяпер ідуць перагаворы аб арэндзе пляцоўкі з такімі кампаніямі, як "Русхимальянс", "Новотранс" і "Морской рыбный порт" у Санкт-Пецярбургу.Аляксандр Драздзенка адзначыў, што арандавацца будуць пляцоўкі, якія зараз не выкарыстоўваюцца. Цяпер ёсць некалькі варыянтаў таго, як рэалізоўваць праект. Беларускія прадпрыемствы могуць сумесна эксплуатаваць расійскую інфраструктуру ці выкупіць частку тэрыторыі ў партах.Нагадаем, беларускія ўлады вырашылі пераарыентаваць уласны экспарт з партоў балтыйскіх рэспублік на марскія гавані ў Расіі ў адказ на еўрапейскія санкцыі.У Літве фактычна заблакіравалі экспарт беларускіх калійных удабрэнняў і іншых тавараў, нягледзячы на тое, што гэта прыносіла прыбытак мясцовай чыгунцы і порту ў Клайпедзе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
ленінградская вобласць
санкт-пецярбург
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/18/1064068549_147:0:2878:2048_1920x0_80_0_0_50d6b8a2174c439191f191376608eaf7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, ленінградская вобласць, санкт-пецярбург, порт, калійныя ўдабрэнні, эканоміка, расія, саюзная дзяржава
беларусь, ленінградская вобласць, санкт-пецярбург, порт, калійныя ўдабрэнні, эканоміка, расія, саюзная дзяржава
Беларусь шукае пляцоўку пад свой порт у Ленінградскай вобласці
Рэгіянальныя ўлады прапанавалі беларускаму боку некалькі пляцовак для рэалізацыі важнага інфраструктурнага праекта.
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Беларускія прадпрыемствы будуць арандаваць партовыя магутнасці ў Ленінградскай вобласці пакуль будзе будавацца порт для рэспублікі, паведаміў губернатар Ленвобласці Аляксандр Драздзенка ў кулуарах Усходняга эканамічнага форуму.
"Яны вызначацца па тых магутнасцях, якія сёння можна выкарыстоўваць, а далей яны ўсё ж такі будуць нешта будаваць. Мы ім варыянты для будоўлі прапанавалі, і ў Прыморску, і ва Усць-Лузе, няхай выбіраюць. Мы ім даём тэрыторыю, мяркуецца так", - цытуе кіраўніка рэгіёна ТАСС.
Пры гэтым ён удакладніў, што зараз беларускія ўлады вырашаюць з якой кампаніяй і на якой пляцоўцы будзе рэалізоўвацца праект. Цяпер ідуць перагаворы аб арэндзе пляцоўкі з такімі кампаніямі, як "Русхимальянс", "Новотранс" і "Морской рыбный порт" у Санкт-Пецярбургу.
Аляксандр Драздзенка адзначыў, што арандавацца будуць пляцоўкі, якія зараз не выкарыстоўваюцца. Цяпер ёсць некалькі варыянтаў таго, як рэалізоўваць праект. Беларускія прадпрыемствы могуць сумесна эксплуатаваць расійскую інфраструктуру ці выкупіць частку тэрыторыі ў партах.
Нагадаем, беларускія ўлады вырашылі пераарыентаваць уласны экспарт з партоў балтыйскіх рэспублік на марскія гавані ў Расіі ў адказ на еўрапейскія санкцыі.
У Літве фактычна заблакіравалі экспарт беларускіх калійных удабрэнняў і іншых тавараў, нягледзячы на тое, што гэта прыносіла прыбытак мясцовай чыгунцы і порту ў Клайпедзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Адбіраць уласнасць нікому не дазволена:
Лукашэнка пра порт Клайпеды