МІНСК, 19 вер – Sputnik. Ужо больш за 244 тысячы жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы скарысталіся беларускім бязвізам, паведамілі ў панядзелак прадстаўнікі дзяржпагранкамітэта Беларусі.
"Больш за 244 тысячы замежнікаў наведалі Беларусь па "бязвізе", - паведамляецца ў афіцыйным Telegram-канале камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, з 15 красавіка беларускім бязвізам скарысталіся 156 563 грамадзяніны Літвы, 61 448 грамадзян і 18 768 неграмадзян Латвіі.
Пачынаючы з 1 ліпеня бязвізавым рэжымам карысталіся таксама грамадзяне Польшчы, на дадзены момант Беларусь наведалі ўжо 7 582 палякі.
Раней, паводле звестак на 5 верасня, магчымасцю ўезду ў краіну без візы скарысталіся больш за 222 тысячы чалавек. Усяго за два тыдні іх колькасць вырасла на 22 тысячы.
Бязвіз для суседзяў
Бязвізавым рэжымам да канца бягучага года могуць скарыстацца грамадзяне Польшчы, Літвы і Латвіі (а таксама тыя, хто мае статус неграмадзяніна Латвіі).
У Беларусь можна заехаць праз пункты пропуску. Наведваць краіну без візы дазваляецца неабмежаваную колькасць разоў, няма абмежаванняў і па перамяшчэннях.
Для перасячэння мяжы без візы з сабой трэба мець пашпарт, зялёную карту (пры руху на аўтамабілі), а таксама медыцынскую страхоўку.
З 28 мая ў Беларусі адменены ўсе каронавірусныя абмежаванні на ўезд для іншаземцаў: зараз для таго, каб трапіць у рэспубліку вынікі ПЦР-тэсту або пашпарт аб вакцынацыі не спатрэбяцца.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Брэсцкі аблвыканкам дазволіў вывозіць прадукты ў Польшчу да канца года
Лукашэнка мяркуе, што "бязвіз" выклікае шаленства ва ўлад заходніх краін
Беларусь адмяняе ўсе каронавірусныя абмежаванні для замежнікаў