Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Пуцін: Беларусь і РФ сумесна супрацьстаяць выклікам і пагрозам бяспецы

Развіваецца шматпрофільнае ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі, рэалізуецца дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, у яго развіццё дадаткова ўзгоднены 28 канкрэтных праграм, адзначыў Уладзімір Пуцін.
Sputnik
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Беларусь і Расія сумесна супрацьстаяць выклікам і пагрозам бяспецы, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на цырымоніі прыняцця даверчых грамат у паслоў, якія нядаўна прыбылі ў краіну.
На цырымоніі прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Крутой. Нагадаем, пра яго прызначэнне на гэтую пасаду стала вядома напрыканцы ліпеня. Крутой стаў самым маладым дыпламатам, які ўзначаліў дыпмісію ў Расіі, – яму 41 год.
Характарызуючы двухбаковыя адносіны Беларусі і Расіі Уладзімір Пуцін нагадаў, што краіны адзначылі адзначылі 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Пры гэтым Беларусь – найбліжэйшы саюзнік Расіі і стратэгічны партнёр, у тым ліку ў рамках АДКБ.
Расійскі лідар канстатаваў, што развіваецца шматпрофільнае інтэграцыйнае ўзаемадзеянне дзвюх краін, рэалізуецца дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, у яе развіццё дадаткова ўзгоднены 28 канкрэтных праграм.
Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што Расія будзе садзейнічаць убудаванню Беларусі ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Ён нагадаў, што на нядаўнім саміце ШАС прынята рашэнне аб пачатку працэдуры прыёму Беларусі ў гэтую арганізацыю.
"Будзем садзейнічаць паўнацэннаму ўбудаванню Беларусі ў гэтую аўтарытэтную рэгіянальную арганізацыю", - запэўніў расійскі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь падтрымае Расію збоку і з флангаў – Лукашэнка
Мінабароны: РФ для Беларусі – стратэгічны партнёр у ваеннай палітыцы
Саюзная дзяржава нікому не пагражае - Савет бяспекі Беларусі