МІНСК, 21 вер – Sputnik. Народна-вызваленчая армія Кітая (НВАК) павінна засяродзіцца на падрыхтоўцы да ўдзелу ў сапраўдных баявых дзеяннях, заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін.
Як праінфармавала Цэнтральнае тэлебачанне Кітая, у сераду ў Пекіне прайшоў семінар па нацабароне і вайсковай рэформе. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітая. Старшыня КНР Сі Цзіньпін, які ўзначальвае таксама Цэнтральны ваенны савет краіны, накіраваў удзельнікам семінара свае ўказанні.
Ён, у прыватнасці, падкрэсліў, УС Кітая павінны "засяродзіцца на падрыхтоўцы да ўдзелу ў сапраўдных баявых дзеяннях".
Сі Цзіньпін таксама заявіў, што нельга адхіляцца ад мэт, вызначаных у рамках ваеннай рэформы.
Ваенная рэформа НВАК
Аб тым, што ўзброеныя сілы Кітая будуць значна пераўтвораны, улады краіны заявілі яшчэ ў 2015 годзе. У планах Сі Цзіньпіна – стварыць ультрасучасную армію, здольную пры неабходнасці даць адпор любому ворагу.
Пачатак рэформ у НВАК адзначыўся стварэннем ракетных войск стратэгічнага прызначэння. Сёння яны разам з сухапутнымі, ваенна-паветранымі, ваенна-марскімі сіламі і Народнай узброенай паліцыяй КНР складаюць УС краіны.
Старшыня КНР у 2017 годзе на адкрыцці 19-га з’езда Кампартыі Кітая заявіў, што мадэрнізацыя арміі павінна завяршыцца да 2035 года, а да 2050-га НВАК павінна ператварыцца ва ўзброеныя сілы перадавога сусветнага ўзроўню.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У ЗША не хопіць зброі ў выпадку вайны з Кітаем – амерыканскі палкоўнік
Дабром не скончыцца: у КНР папярэдзілі ЗША аб барацьбе з 1,4 млрд кітайцаў
Спроба ЗША стрымліваць Кітай пры дапамозе Тайваня праваліцца – КНР
Дорага заплацяць: ЗША прыгразілі Кітаю за дапамогу Расіі
Экспансія НАТА на ўсход пагражае глабальнай бяспецы, заявілі ў Пекіне