Пуцін распавёў аб перспектывах кампаній, якія вырашаць вярнуцца на рынак РФ

Улады разумеюць магчымы адкладзены негатыўны эфект санкцый, але пакуль усё нармальна, запэўніў расійскі лідар.
Sputnik
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што калі замежныя кампаніі прымуць рашэнне вярнуцца ў Расію, яны павінны ўбачыць, што пакінутыя імі нішы ўжо занятыя.
Рана ці позна гэта адбудзецца, выказаў упэўненасць расійскі лідар і падкрэсліў, што нішы павінны быць занятыя айчыннымі вытворцамі.

"Трэба, каб у аснове ўсяго ляжалі менавіта нашы айчынныя распрацоўкі. Таму што і ўвогуле трэба да гэтага імкнуцца і рабіць гэта ўжо як можна хутчэй, таму што калі ўчорашнія замежныя партнёры вырашаць вярнуцца, а калі-небудзь гэта адбудзецца, трэба, каб рынак быў заняты нашымі вытворцамі", – сказаў Пуцін на сустрэчы ў сераду з кіраўніцтвам перадавых інжынерных школ РФ і іх партнёрамі.

Паводле слоў прэзідэнта, цяпер на рынку ўтварыўся часовы лаг і ім неабходна скарыстацца.

Вялікіх збояў няма

Кіраўнік расійскай дзяржавы таксама адзначыў, што ўлады РФ разумеюць магчымы адкладзены негатыўны эфект санкцый – пэўныя цяжкасці ёсць, але яны пераадольваюцца.
"Ёсць пэўныя цяжкасці, якія яшчэ трэба пераадолець, але ўсё ідзе так, як трэба, мы іх пераадольваем, нейкіх вялікіх збояў і няма, пра што сведчыць стан эканомікі, мы разумеем, сярэднетэрміновы адкладзены эфект магчымага негатыву, але ў цэлым пакуль усё нармальна", - сказаў Пуцін.

Заходнія санкцыі

Заходнія краіны прынялі некалькі пакетаў санкцый супраць РФ пасля таго, як Масква пачала ваенную спецаперацыю ва Украіне 24 лютага. Расійскі рынак пакінула мноства замежных кампаній.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заяўляў, што палітыка стрымлівання і паслаблення Расіі з’яўляецца доўгатэрміновай стратэгіяй Захаду, а санкцыі нанеслі сур’ёзны ўдар па ўсёй сусветнай эканоміцы. Асноўная мэта Захаду, паводле слоў расійскага лідара, пагоршыць жыццё мільёнаў людзей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расія стане мацнейшай пасля гэтага крызісу, заявіў Мішусцін
ЕС не павінен нават згадваць восьмы пакет санкцый супраць РФ – МЗС Венгрыі
Антырасійскія санкцыі паставяць Еўропу на калені, заявіў Орбан
Пуцін: на змену каронавірусу прыйшла санкцыйная ліхаманка
Шольц назваў санкцыі супраць Расіі правільнымі і эфектыўнымі