https://bel.sputnik.by/20220903/sholts-nazva-sanktsy-suprats-ras-pravlnym--efektynym-1066415782.html
Шольц назваў санкцыі супраць Расіі правільнымі і эфектыўнымі
Шольц назваў санкцыі супраць Расіі правільнымі і эфектыўнымі
Sputnik Беларусь
Германія, запэўніў нямецкі канцлер, працягне дапамагаць Украіне. А адзінства Еўропы ў гэтым пытанні, мяркуе Шольц, здзівіла Пуціна. 03.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-03T10:52+0300
2022-09-03T10:52+0300
2022-09-03T10:52+0300
олаф шольц
германія
санкцыі
расія
уладзімір пуцін
палітыка
эканоміка
еўропа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1f/1066318584_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_83cb2964afcaeb7256150de56febabe2.jpg
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Канцлер Германіі Олаф Шольц лічыць, што заходнія санкцыі супраць Расіі эфектыўныя і правільныя. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв’ю нямецкай газеце Magdeburger Volksstimme.Нямецкі канцлер упэўнены, што антырасійскія санкцыі – гэта важны элемент націску на Маскву з тым, каб завяршыць канфлікт ва Украіне."Краіна адрэзана ад сусветнага тэхналагічнага прагрэсу. Чым даўжэй гэта будзе прадаўжацца, тым большы ўрон будзе нанесены Расіі", - дадаў Шольц.Пры гэтым ён падкрэсліў, што Берлін ніколі не выйдзе з заходняга альянсу прыхільнікаў Украіны.На думку Шольца, рэакцыя ЕС на спецаперацыю здзівіла прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. "Ён не чакаў гэтага", - лічыць канцлер.Шольц таксама прызнаў, што санкцыі ўсё ж уплываюць на эканоміку ФРГ, але ўлады робяць усё магчымае, каб справіцца з гэтым.Цікава, што ў канцы жніўня часопіс The Economist прызнаў устойлівасць Расіі да санкцый і адзначыў, што паказчыкі яе эканомікі пераўзыходзяць нават самыя аптымістычныя прагнозы. Найважнейшымі фактарамі ўстойлівасці РФ часопіс назваў палітыку ўрада краіны па стабілізацыі эканомікі і рэкордныя даходы нафтагазавага сектара.Прэзідэнт Пуцін раней адзначаў, што федэральны бюджэт РФ напаўняецца патрэбнымі тэмпамі, нягледзячы на санкцыі Захаду, і растуць як нафтагазавыя, так і іншыя даходы.Разам з тым антырасійскія санкцыі ўдарылі па краінах ЕС. У першую чаргу адмова ад расійскіх газу і нафты выклікала некантралюемы рост цэн на электраэнергію і, як следства, інфляцыю. Эксперты прагназуюць, што на гэтым фоне Еўропу чакае "гарачая палітычная восень" і "халодная, поўная нявызначанасці зіма".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
германія
расія
еўропа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1f/1066318584_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_741bd55321800166035eff3f47f9e234.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
олаф шольц, германія, санкцыі, расія, уладзімір пуцін, палітыка, эканоміка, еўропа
олаф шольц, германія, санкцыі, расія, уладзімір пуцін, палітыка, эканоміка, еўропа
Шольц назваў санкцыі супраць Расіі правільнымі і эфектыўнымі
Германія, запэўніў нямецкі канцлер, працягне дапамагаць Украіне. А адзінства Еўропы ў гэтым пытанні, мяркуе Шольц, здзівіла Пуціна.
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Канцлер Германіі Олаф Шольц лічыць, што заходнія санкцыі супраць Расіі эфектыўныя і правільныя. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв’ю нямецкай газеце Magdeburger Volksstimme.
"Заходнія санкцыі эфектыўныя і правільныя", – заявіў Шольц.
Нямецкі канцлер упэўнены, што антырасійскія санкцыі – гэта важны элемент націску на Маскву з тым, каб завяршыць канфлікт ва Украіне.
"Краіна адрэзана ад сусветнага тэхналагічнага прагрэсу. Чым даўжэй гэта будзе прадаўжацца, тым большы ўрон будзе нанесены Расіі", - дадаў Шольц.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што Берлін ніколі не выйдзе з заходняга альянсу прыхільнікаў Украіны.
На думку Шольца, рэакцыя ЕС на спецаперацыю здзівіла прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. "Ён не чакаў гэтага", - лічыць канцлер.
Шольц таксама прызнаў, што санкцыі ўсё ж уплываюць на эканоміку ФРГ, але ўлады робяць усё магчымае, каб справіцца з гэтым.
Цікава, што ў канцы жніўня часопіс The Economist прызнаў устойлівасць Расіі да санкцый і адзначыў, што паказчыкі яе эканомікі пераўзыходзяць нават самыя аптымістычныя прагнозы. Найважнейшымі фактарамі ўстойлівасці РФ часопіс назваў палітыку ўрада краіны па стабілізацыі эканомікі і рэкордныя даходы нафтагазавага сектара.
Прэзідэнт Пуцін раней адзначаў, што федэральны бюджэт РФ напаўняецца патрэбнымі тэмпамі, нягледзячы на санкцыі Захаду, і растуць як нафтагазавыя, так і іншыя даходы.
Разам з тым антырасійскія санкцыі ўдарылі па краінах ЕС. У першую чаргу адмова ад расійскіх газу і нафты выклікала некантралюемы рост цэн на электраэнергію і, як следства, інфляцыю. Эксперты прагназуюць, што на гэтым фоне Еўропу чакае "гарачая палітычная восень" і "халодная, поўная нявызначанасці зіма".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Эмбарга на газ з РФ немагчыма, ЕС нашкодзіць сам сабе – канцлер Аўстрыі