Макей і Лаўроў сустрэліся ў Нью-Йорку

Макей на палях Генасамблеі ААН праводзіць двухбаковыя сустрэчы з замежнымі калегамі.
Sputnik
МІНСК, 22 вер – Sputnik. Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расіі Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў сустрэліся ў Нью-Йорку на палях Генасамблеі ААН, паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Падчас рабочай размовы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым бакі абмяняліся ацэнкамі адносна бягучага стану спраў у свеце і рэгіёне", - расказалі ў МЗС.
Там адзначылі, што міністры ўдакладнілі графік двухбаковых кантактаў на высокім і вышэйшым узроўнях, абмеркавалі кіраўнікі МЗС і бягучыя адносіны з ЗША і Еўрасаюзам.
Макей на палях Генасамблеі правёў шэраг сустрэч з замежнымі калегамі. У прыватнасці, з кіраўніком МЗС Сірыі Фейсалам аль-Мікдадам, падчас сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ва Усходняй Еўропе і на Блізкім Усходзе, а таксама ўзаемная падтрымка на міжнародных пляцоўках, у тым ліку і супрацьдзеянне санкцыям. Міністры таксама абмеркавалі ўдзел Беларусі ў праектах па аднаўленні інфраструктуры ў Сірыі і аздараўленне сірыйскіх дзяцей у рэспубліцы.
Кіраўнік беларускага МЗС правёў сустрэчу і са сваім казахстанскім калегам Мухтарам Тлеубердзі. Міністры абмеркавалі ўмацаванне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін і супрацоўніцтва ў межах ЕАЭС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Макей і Грызлоў абмеркавалі пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва
МЗС Беларусі заклікае весці размову аб дэсакралізацыі канцэпцыі праў чалавека
МЗС РФ адзначыла каштоўнасць каардынацыі Масквы і Мінска