МІНСК, 22 вер – Sputnik. Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч указаў членам ААН на падвойныя стандарты ў падыходзе да Украіны і Сербіі ў тэрытарыяльным пытанні.
Сербскі лідар выступіў на сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Йорку.
"Праўда заключаецца ў тым, што тэрытарыяльная цэласнасць еўрапейскай краіны – Сербіі была парушана, а Сербія не атакавала ніякую іншую суверэнную краіну, пра гэта мала хто гаворыць", - сказаў Вучыч.
"Я задаю пытанне, якое хацеў бы і вам задаць, лідарам многіх краін, якая розніца паміж суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасцю Украіны і Сербіі, у другім выпадку было абуральнае парушэнне, а вы міжнародна прызналі гэта і надалі легітымнасць, па крайняй меры, некаторыя з вас", - працягнуў сербскі прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што Сербія не заслужыла той агрэсіі, з якой сутыкнулася ў 1999 годзе, "тым не менш гэта не перашкодзіла 19 багатым суверэнным краінам-членам НАТА ўчыніць нападзенне, падарваць суверэнітэт без згоды ААН".
"Гэта не перашкодзіла некаторым краінам прызнаць так званае Косава і парушыць тэрытарыяльную цэласнасць нашай краіны", - асабліва адзначыў Вучыч.
У якасці прыкладу сербскі лідар прывёў словы Марціна Лютэра Кінга аб тым, што несправядлівасць у адным месцы прыводзіць да несправядлівасці ўсюды. "Прынцып непарушнасці меж павінен распаўсюджвацца на ўсе краіны", - заўважыў прэзідэнт Сербіі.
Пры гэтым Бялград, паводле яго слоў, з’яўляецца прыхільнікам мірнага вырашэння праблем і выступае за падтрыманне стабільнасці ў балканскім рэгіёне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расія падтрымлівае Сербію ў сітуацыі вакол Косава – Пяскоў
Лукашэнка даў параду ўладам Сербіі ў сітуацыі з Косава
Беларусь сочыць за сітуацыяй вакол Косава – МЗС Беларусі