Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Украінцы, якія прыбылі ў Беларусь, змогуць атрымліваць пенсіі і дапамогу

Выплата пенсій і дапамогі прадугледжана прынятым нядаўна прэзідэнцкім указам.
Sputnik
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Грамадзяне Украіны, якія прыбылі ў Беларусь, змогуць атрымліваць у рэспубліцы пенсіі і дапамогу на дзяцей, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Гэта, паводле даных ведамства, прадугледжана палажэннямі ўказа №326, прынятага 14 верасня бягучага года.
"Асобам, якія прыбылі з Украіны, прадастаўлена права на прызначэнне дапамогі на дзяцей і пенсій без прадстаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць неатрыманне гэтых выплат на тэрыторыі Украіны", - сказалі ў Мінпрацы.

Пенсіі

Пенсіі будуць прызначацца ўкраінцам, якія перасяліліся ў Беларусь на пастаяннае жыхарства, як і для грамадзян рэспублікі, гэта значыць на падставе ідэнтыфікацыйнай карты ці пашпарта.
Рашэнне аб іх назначэнні стануць прымаць пенсіённыя органы з улікам пададзеных дакументаў. Для гэтага ўкраінцам трэба звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы рэгістрацыі.

Дапамога на дзяцей

Украінскім сем’ям з дзецьмі, якія прыехалі ў Беларусь на часовае або пастаяннае пражыванне, можа прызначацца дапамога, але пры абавязковай наяўнасці наступных папер:
дазвол на часовае пражыванне,
від на жыхарства,
іншыя дакументы (пасведчанні аб нараджэнні дзіцяці, аб заключэнні шлюбу (для поўнай сям’і), аб разводзе або іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям’і, даведка аб тым, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам, выпіска (копія) з працоўнай кніжкі і іншыя).
Дапамога будзе прызначацца па месцы працы, вучобы (у дзённай форме) або ў органе па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы рэгістрацыі.
Пры гэтым украінцам, якія маюць дазвол на часовае пражыванне, дапамога магчыма толькі пры ўмове іх працаўладкавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Украінскія бежанцы працягваюць прыязджаць у Беларусь - ДПК
Украінскія медыкі змогуць без праблем працаўладкавацца ў Беларусі
Аптэку для суседняй украінскай вёскі адкрылі на беларускай мяжы