Боевая работа расчетов РСЗО Торнадо-Г 1-й гвардейской танковой армии ЗВО  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Украінскія бежанцы працягваюць прыязджаць у Беларусь - ДПК

© Sputnik / Виктор ТолочкоБежанцы з Украіны ў Беларусь на пункце пропуску "Паддабранка"
Бежанцы з Украіны ў Беларусь на пункце пропуску Паддабранка
 - Sputnik Беларусь, 1920, 27.05.2022
Падпісацца
Паток бежанцаў ідзе ў рэспубліку з поўдня з пачатку спецаперацыі Расіі па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны.
МІНСК, 27 мая - Sputnik. Больш за 29 тысяч грамадзян Украіны прыбылі ў Беларусь з 24 лютага, паведаміла прэс-служба ДПК рэспублікі.
За мінулыя 24 гадзіны прыехалі 143 украінцы, большасць - транзітам праз Польшчу - 111, Літву - 24, Латвію - 6, а праз украінска-беларускую мяжу - 2.
За ўвесь час з 24 лютага па 27 мая ў Беларусь прыехалі 29008 украінцаў: праз украінска-беларускую мяжу — 15797, транзітам праз Польшчу — 11492, праз Літву — 1477, праз Латвію — 242.
У ДПК нагадалі, што іншаземцам, якія хочуць перабрацца ў Беларусь з Украіны, ратуючыся ад ваенных дзеянняў, голаду, беспрацоўя або пераследу ўкраінскіх уладаў, зроблены паслабленні пры перасячэнні мяжы - вынік ПЦР-тэсту везці з сабой не трэба.
Спецаперацыя Расіі па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны пачалася 24 лютага. Паток бежанцаў ідзе не толькі ў Беларусь, але і ў Расію, а таксама еўрапейскія краіны.
Нагадаем, што 12 мая прэзідэнтам рэспублікі Аляксандрам Лукашэнкам быў падпісаны ўказ аб прыёме ў беларускае грамадзянства 319 чалавек, большасць з якіх былі грамадзянамі Украіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Украінскія медыкі змогуць без праблем працаўладкавацца ў Беларусі
Сітуацыя на Украіне здольна перарасці ў рэгіянальную вайну – Хрэнін
Расія працягне ваенную аперацыю ва Украіне – Шайгу
Стужка навiн
0