Нядзельная раніца і дождж, здавалася б, зусім не схілялі для прагулак. Але каля павільёна ВДНГ "Республика Беларусь" шмат гасцей. Паглядзець на легенду беларускага машынабудавання прыйшлі дзесяткі людзей, многія з дзецьмі.
"Ведаеце, я ў захапленні, я ніколі ўжывую не бачыла такой вялізнай машыны. Сыну вельмі цікава, у яго ёсць цацачны БелАЗ, а тут сапраўдны, мы шмат фатаграфаваліся!" - адзялілася ўражаннямі са Sputnik масквічка Марына Кавалёва.
Галоўны экспанат больш падобны не да машыны, а да трохпавярховага дома. Зрэшты, па мерках БелАЗа – гэта далёка не самы вялікі самазвал, яго грузапад'ёмнасць"усяго" 90 тон. У лінейцы аўтаканцэрна ёсць тытаны, якія і па 450 тон могуць перавозіць. Гэта машына – дасканаласць інжынернай думкі і, без перабольшання, гонар усяго сусветнага аўтапрама.
"Часта калегі з будаўнічай галіны гавораць, што ў іх вяршыня інтэлектуальнай думкі – гэта будаўніцтва метрапалітэна. У прамысловым комплексе такім сэрцам з'яўляецца машынабудаванне. Дзе самыя смелыя, самыя арыгінальныя і часам шалёныя ідэі ўвасабляюцца ў жыццё" - расказаў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой.
Ганаровыя госці па традыцыі перарэзалі сімвалічную стужачку і афіцыйна аб’явілі – экспазіцыя адкрыта. Для прысутных выступілі кавер-групы, выканаўшы знакамітыя "Молодость моя Белоруссия" і "Олеся". Пры гэтым і канцэртная пляцоўка тут аказалася не патрэбна. Музыкі разам з інструментамі размясціліся прама на вялізнай кабіне самазвала.
Ну а пакуль адны слухалі хіты на ўсе часы, іншыя сталі ў чаргу на віртуальную экскурсію па заводзе, дзе вырабляюць знакамітыя грузавікі. Гэты тур арганізавалі для ўсіх ахвочых. Дастаткова толькі надзець спецыяльныя акуляры – і ты ўжо на вытворчасці. Дарэчы, хаця самазвал – стварэнне беларускага аўтапрама, але і расійскія прадпрыемствы ўносяць вялікі ўклад у будаўніцтве гэтых аўтамабіляў.
"Машына, якая тут знаходзіцца, мае пашпарт беларускага паходжання. Але калі мы раскладзём, што называецца, па костачках наш самазвал, і прааналізуем усё гэта, то можна з упэўненасцю сказаць, што гэта прадукт нашай сумеснай Саюзнай дзяржавы. Бо каля 50% матэрыялаў і камплектуючых створана рукамі грамадзян Расійскай Федэрацыі і іх розумам", - расказаў генеральны дырэктар ААТ "БЕЛАЗ" Сяргей Нікіфаровіч.
Бліжэй да абеду наведвальнікаў стала больш. Іх забаўлялі акрабатычным паркур-шоу. Па словах спартсменаў, вялізны самазвал – ідэальная пляцоўка для выступлення. Тут і вышыня прыстойная, і перашкод у выглядзе велізарных колаў, ліхтароў і лесвіц звышдастаткова.
Масквічы, нягледзячы на надвор'е, прыйшлі паглядзець на новы экспанат на ВДНГ
© Sputnik / Сергей Лесков
"Вельмі ўражвае, праходзіў міма, вырашыў паглядзець. На свае вочы такія машыны ні разу не бачыў. У мяне сваякі ў Беларусі жывуць, зараз даведаюся дакладны адрас і перадам ім прывітанне, адпраўлю паштоўку", - распавёў Sputnik наведвальнік выставы Аляксей Бурцаў.
Адправіць паштоўку з выявай самазвала можна бясплатна ў любую кропку свету – гэта яшчэ адзін падарунак ад арганізатараў. Усе выдаткі "Пошта БелАЗ" узяла на сябе, дастаткова толькі напісаць пасланне і ўказаць адрас атрымальніка. І можна не сумнявацца: сувенір абавязкова даставяць па месцы прызначэння. Ну а ўбачыць легендарны самазвал, які стаў сімвалам прамысловай моцы Расіі і Беларусі, зараз можа любы жадаючы.
"Асаблівы сэнс у тым, што БелАЗ сёння ўстаў на гэту стаянку. Гэта пацвярджэнне нашых сувязей, нашага патэнцыялу, нашых задач. Мы локаць да локця з Беларуссю будуем сумесную будучыню", - адзначыў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
Дарэчы, кар’ерны самазвал БЕЛАЗ – не адзіны экспанат, які плануюць размясціць на ВДНГ. У планах прывезці сюды яшчэ і трактар, і камбайн беларускай вытворчасці. Арганізатары выставы запэўніваюць: там таксама будзе на што паглядзець.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Галоўчанка адкрыў дылерскі цэнтр "МАЗ" ва Уфе – відэа
"Белшына" можа замяніць Michelin на расійскім рынку
На МАЗе пачалі вырабляць машыны хуткай дапамогі
Прыморскі край хоча атрымліваць беларускую тэхніку ў лізінг
МАЗ і Камаз збіраюцца разам вырабляць беспілотныя грузавікі