На МАЗе пачалі вырабляць машыны хуткай дапамогі

© Sputnik / Виктор ТолочкоХуткая дапамога працуе ў Мінску
Хуткая дапамога працуе ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 24.06.2022
Падпісацца
Да ўвядзення санкцый аўтамабілі хуткай дапамогі пастаўляліся ў рэспубліку на базе Nissan, Renault, Peugeot і іншых. Цяпер узаемадзеянне з гэтымі кампаніямі немагчыма.
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. На базе беларускага аўтамабіля МАЗ пачалі ўжо вырабляць карэты хуткай дапамогі, сказаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, адказваючы ў пятніцу на пытанне дэпутатаў у парламенце.
Паводле яго слоў, тыя кампаніі, якія раней пастаўлялі машыны хуткай дапамогі ў Беларусь, не могуць гэта рабіць зараз з-за таго, што некаторыя камплектуючыя для гэтых аўтамабіляў трапляюць пад тавары падвойнага прызначэння.

"Актыўна будзем зараз працаваць – гэта ініцыятыва і ўрада, і прэм’ер-міністра нашай краіны аб кааперацыі з іншымі краінамі ў першую чаргу ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і Расійскай Федэрацыі. Але тое, што мы зараз канкрэтна падыходзім па вырабе ўсіх тых аспектаў і дааснашчэнні нашых карэт хуткай дапамогі на базе шасі МАЗ хутка гэта будзе прадэманстравана", - сказаў Петрышэнка.

Якое менавіта шасі было выбрана базай для вытворчасці машын хуткай дапамогі Петрышэнка не ўдакладніў, хутчэй за ўсё размова ідзе аб мікрааўтобусе МАЗ, які збіраюць у Брэсце на магутнасцях ААТ "Брэстмаш".
Збіраць невялікімі партыямі іх пачалі яшчэ ў канцы 2019 года, зараз "маленькія мазы" – ужо не рэдкасць на беларускіх дарогах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Цэны на Geely зніжаюцца: вытворца абвясціў аб зніжках
Ад Ford да Renault: 92 гады гісторыі завода "Москвич" у фатаграфіях
Дэзінфекцыя транспарту пры ўездзе ў Беларусь будзе абавязковай
Стужка навiн
0