МІНСК, 30 вер – Sputnik. Украіна сёння падасць заяўку на ўступленне ў НАТА ў паскораным парадку. Аб гэтым заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі ў сваім звароце.
"Дэ-факта мы ўжо прайшлі свой шлях у НАТА. Дэ-факта мы ўжо даказалі сумяшчальнасць са стандартамі Паўночнаатлантычнага саюза. Яны рэальныя для Украіны – рэальныя ў полі бою і ва ўсіх аспектах нашага ўзаемадзеяння", - заявіў Зяленскі.
Ён дадаў, што Украіна ўжо падае заяўку на ўступленне ў НАТА – па працэдуры ў паскораным парадку.
"Мы робім свой вызначальны крок, падпісваючы заяўку Украіны на ўступленне ў паскораным парадку ў НАТА", – падкрэсліў Зяленскі.
Рэферэндумы і яго вынікі
Рэферэндумы аб уваходжанні ў склад Расіі прайшлі ў Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцях 23-27 верасня. Па выніках апрацоўкі бюлетэняў у ДНР за ўваходжанне ў склад РФ выказаліся 99,23% выбаршчыкаў, у ЛНР – 98,42%, у Запарожскай вобласці – 93,11%, у Херсонскай – 87,05%.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін раней заявіў, што РФ падтрымае рашэнне, якое прымуць жыхары рэгіёнаў.
30 верасня, ў пятніцу, у Маскве адбылося падпісанне дагавораў аб уступленні ў склад Расійскай Федэрацыі ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін прапанаваў Кіеву неадкладна спыніць агонь і пачаць перагаворы
Ні адна дзяржава СНД не застрахавана ад умяшання ЗША – Лаўроў
Прамы ўдзел ЗША ў канфлікце на баку Кіева ўжо відавочны – Антонаў
Захад не павінен прымаць Украіну ў НАТА, заявіў экс-саветнік Рэйгана
Амерыканскі генерал заклікаў дапамагчы Кіеву ўдарыць па Расіі