МІНСК, 1 кас – Sputnik. Стаў вядомы графік рэпетыцыйнага тэсціравання, якое пройдзе ў 2022/23 гадах, такая інфармацыя з’явілася на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Першы – самы працяглы – этап традыцыйна стартуе ў кастрычніку і будзе праходзіць да канца снежня, аж да пачатку зімовых канікул.
"Як заўсёды стартуе ў кастрычніку па меры гатоўнасці пунктаў. Хтосьці можа пачаць 1 кастрычніка, або з 3 кастрычніка, і гэтак далей", – распавёў Sputnik дырэктар РІКВ Юрый Міксюк.
Другі этап РТ пройдзе ў студзені-лютым 2023 года, трэці назначаны на сакавік-красавік. Паводле слоў Міксюка, цяперашняе рэпетыцыйнае тэсціраванне ніяк не будзе адрознівацца ад папярэдняга, нягледзячы на тое, што ў гэтым навучальным годзе ў выпускных класах уведзены цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ).
Нагадаем, ЦЭ трэба будзе здаваць па рускай ці беларускай мове (на выбар) і матэматыцы. Вынікі экзамену будуць актуальныя для ўступнай кампаніі ў ВНУ, здаваць асобнае ЦТ па гэтых прадметах не трэба.
Дзе прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне і колькі трэба плаціць?
Спісак навучальных устаноў, дзе можна здаць РТ, размешчаны на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Усяго такіх пунктаў пакуль 12: у Мінску – 4, у Мінскай вобласці – 8. Магчыма, праз час іх будзе больш.
Прайсці тэсціраванне можна па 15 прадметах: рускай мове, беларускай мове, фізіцы, матэматыцы, біялогіі, хіміі, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўству, геаграфіі, англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай і кітайскай мовах. Праходжанне аднаго прадмета каштуе 8 руб 20 кап. Аплаціць можна праз АРІП, інфакіёскі, банкаматы, а таксама ў аддзяленнях банкаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У БДПУ назвалі самую папулярную спецыяльнасць у 2022 годзе
Новыя студэнцкія абмены запусцяць Беларусь і Расія
Школьны дзяржстандарт – для дысцыпліны і парадку: што ў новым дакуменце?