Калючая загарода Еўрасаюза

У балоце за 10 кіламетраў ад Літвы знайшлі мігрантаў: ім дапамаглі ратавальнікі

Польшча і Літва ўстанавілі на мяжы з Беларуссю загароду, але і гэта не спыняе мігрантаў: спробы трапіць у ЕС праз тэрыторыю РБ да гэтага часу фіксуюць суседнія краіны.
Sputnik
МІНСК, 3 кас – Sputnik. Беларускія ратавальнікі знайшлі сярод балот непадалёк ад Літвы шасцярых мігрантаў. Падрабязнасці выратавання замежных грамадзян прыводзіць прэс-служба МНС.
Раніцай у нядзелю ратавальнікам Верхнядзвінска паведамілі, што ў балоцістай мясцовасці згубіліся 6 замежных грамадзян. Ад каго паступіў званок, не ўдакладняецца.
Вядома, што каля вёскі Канчаны, дзе прапалі мігранты, мясцовасць балоцістая з глыбокімі каналамі вады. Туды выйшлі супрацоўнікі МНС.
"Мы ішлі па мясцовасці і пастаянна клікалі тых, хто згубіўся, яны адгукаліся, з кожным разам іх галасы чуліся ўсё больш выразна. Праз непрацяглы час мы ўбачылі шасцярых мужчын, аднаму патрабавалася дапамога медыкаў. Мы вывелі іх з балота", - расказаў ратавальнік Сяргей Шчасны.
Ён удакладніў, што аднаго мужчыну забралі ў шпіталь, астатніх перадалі Полацкаму пагранатраду.

Мігранты на мяжы

Аб павелічэнні колькасці нелегальных мігрантаў Польшча, Літва і Латвія пачалі казаць яшчэ з лета 2021 года. Абвастрэнне крызісу адбылося 8 лістапада мінулага года, калі некалькі тысяч бежанцаў з Ірака, Ірана, Сірыі і іншых краін Блізкага Усходу прыйшлі да беларуска-польскай мяжы і разбілі там стыхійны палатачны лагер. Мігранты спрабавалі прарвацца на тэрыторыю Польшчы, пасля чаго польскі бок прымяніў вадамёты, слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты.
Потым беларускі бок арганізаваў цэнтр часовага размяшчэння ў ТЛЦ "Брузгі", што знаходіцца недалёка ад пагранічнага і мытнага пункта пропуску, куды мігранты і перасяліліся. Большая частка праз час пакінула цэнтр і паляцела спецыяльна арганізаванымі авіярэйсамі на радзіму. У канцы сакавіка цэнтр для мігрантаў у "Брузгах" спыніў працу.
Спачатку Літва і Польшча ўстанавілі часовую загароду з калючага дроту – "канцэрціны", а затым прыступілі да ўзвядзення доўгатэрміновых канструкцый з металу.
Польскі плот прайшоў праз Белавежскую пушчу, што выклікала абурэнне сярод эколагаў і абаронцаў прыроды, якія мяркуюць, што плот парушыць міграцыйныя працэсы жывёл у запаведным лесе.
Працягласць трансгранічнага збудавання складае 186,25 км, на будаўніцтва пайшло 49 тыс тон сталі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Польскія сілавікі збілі бежанцаў і выштурхалі ў Беларусь
Літва завяршыла будаўніцтва загароды на мяжы з Беларуссю
Па віне Польшчы могуць загінуць многія жывёлы і расліны ў Беларусі
Як выглядае плот Польшчы на мяжы з Беларуссю – фота
Хтосьці з'ехаў у Ірак, хтосьці - у Еўропу: лёс мігрантаў з ТЛЦ "Брузгі"