МІНСК, 4 кас – Sputnik. Толькі 6 з 25 прыватных школ Мінска на пачатак навучальнага года атрымалі сертыфікат гатоўнасці, аб гэтым паведаміла першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Людміла Барысенка ў эфіры "Беларусь 1".
Пры гэтым мелі пасведчанні аб дзяржрэгістрацыі і маглі выдаваць атэстаты таксама толькі 6 з 25 прыватных устаноў адукацыі.
"Сертыфікат гатоўнасці да новага навучальнага года таксама атрымалі толькі 6 з іх. Па сутнасці, усе астатнія ўстановы адукацыі, якія 1 верасня арганізавалі адукацыйны працэс, зрабілі гэта ў парушэнні дзеючных нарматыўна-прававых актаў", - заявіла Барысенка.
Яна таксама дадала, што цяжка было выйсці на сувязь з гэтымі бацькамі – школы ўжо заключылі дагаворы з імі на аплату паслуг.
"Больш за 2 тысячы дзяцей у Мінску навучаліся ў прыватных школах, таму наша задача дайсці да кожнага. Але на сённяшні дзень уладкаваны ў дзяржаўныя ўстановы адукацыі амаль 47% ад тых, якія 1 верасня навучаліся ў прыватных установах адукацыі", - сказала намеснік старшыні.
Спецыяліст дадала, што сёння прававое поле не дазваляе функцыянаваць прыватным установам адукацыям у тым выглядзе, у якім яны сябе падавалі.
Адказваючы на пытанне, колькі бацькоў катэгарычна не хоча ў дзяржшколы, Барысенка адзначыла, што прыкладна "да 300 чалавек нам яшчэ неабходна дастукацца". Прычыны ў іх розныя.
Былым вучням прыватных школ прапануюць перайсці ў бліжэйшую дзяржаўную, але калі там узнікаюць нейкія праблемы ці пытанні, то гатовы знайсці нешта іншае.
"Перш за ўсё размова аб тым, каб дзіця рэалізавала сваё асноўнае права – гэта права на адукацыю. Задача бацькоў – не перашкаджаць яму ў гэтым", - заявіла прадстаўнік Мінгарвыканкама.
Яна таксама дадала, што дыстанцыйныя формы навучання ў такіх школах не знаходзяцца ў прававым полі і "бацькі павінны гэта разумець".
З прыватнай школы – у Расію
У камітэце па адукацыі таксама адзначылі яшчэ адну тэндэнцыю – вучняў прыватных школ, якія зачыняюцца, бацькі спрабуюць уладкаваць у расійскія школы, якія працуюць у рэжыме дыстанцыйнага навучання.
"Але я звяртаю ўвагу: мы павінны навучаць сваіх дзяцей па дзяржаўных падручніках, па дзяржаўных праграмах, у нас ёсць свае адукацыйныя стандарты – нашы, рэспубліканскія, беларускія. І ўладкаванне дзяцей у вось такія дыстанцыйныя ўстановы адукацыі – гэта таксама няправільна, гэта таксама не ў прававым полі", - дадала Барысенка.
Усе прыватныя школы зачыняць у Беларусі?
Незалежна ад формы ўласнасці ўсе школы – і дзяржаўныя, і прыватныя – павінны праходзіць атэстацыю і атрымліваць сертыфікат гатоўнасці. Але большасць прыватных школ да 1 верасня так і не адкрыліся: толькі 14 з 35 падобных устаноў пачалі сваю працу ў новым навучальным годзе, пра гэта паведамляла раней Мінадукацыі.
У ведамстве папярэдзілі, што праверка школ, кантроль за ўстараненнем заўваг пры выдачы акрэдытацыі, пацвярджэнне сертыфікатаў у гэтым годзе працягнуцца.
Наконт прыватных школ выказаўся і прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, які заклікаў "зачысціць усё да немагчымасці".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Якія нюансы павінны ведаць бацькі вучняў прыватных школ, расказаў Іванец
Школьны дзяржстандарт – для дысцыпліны і парадку: што ў новым дакуменце?
Мінадукацыі паабяцала змены ў школьнай праграме