Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Больш за 200 тысяч расіян мабілізавалі ў войскі – Шайгу

Салдаты тэрміновай службы, якія звальняюцца з арміі, будуць вяртацца дадому, а новыя прызыўнікі не пападуць у зону спецаперацыі, запэўніў расійскі міністр.
Sputnik
МІНСК, 4 кас – Sputnik. У Расіі ў рамках частковай мабілізацыі ва ўзброеныя сілы прыбылі ўжо больш за 200 тысяч чалавек, паведаміў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на селектарнай нарадзе ў аўторак.
"На сёння ва ўзброеныя сілы прыбылі звыш 200 тысяч чалавек", - сказаў ён.
Міністр адзначыў, што мабілізаваных неабходна забяспечыць камплектамі адзення і іншай ваеннай маёмасцю, а таксама прызначыць на воінскія пасады. Асабісты састаў навучаюць на 80 палігонах і ў 6 навучальных цэнтрах.
"У раёны баявых дзеянняў ваеннаслужачыя павінны накіроўвацца пасля падрыхтоўкі і баявога зладжвання", - сказаў Шайгу.
Ён таксама адзначыў, што мабілізаваных не будуць накіроўваць у зону СВА адных. "Прымяненне названых падраздзяленняў планаваць толькі сумесна з тымі падраздзяленнямі, якія ўжо ўдзельнічаюць у спецыяльнай ваеннай аперацыі", - загадаў міністр.
Пры гэтым Шайгу заклікаў падчас частковай мабілізацыі не адмаўляць добраахвотнікам без сур’ёзных на тое падстаў.

Засталося 100 тысяч

Нагадаем, што ўказ аб правядзенні ў Расіі частковай мабілізацыі падпісаў прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін 21 верасня. Прызыву з запасу, як пазней растлумачыў Сяргей Шайгу, падлягаюць 300 тысяч чалавек – гэта 1% ад усяго мабілізацыйнага рэсурсу Расіі. У першую чаргу мабілізуюць тых, хто меў баявы вопыт і неабходную ў войсках ваенна-ўліковую спецыяльнасць.
Акрамя таго, мабілізацыя не закране студэнтаў вочнай формы навучання. Адтэрміноўку могуць атрымаць працаўнікі абаронна-прамысловага комплексу, супрацоўнікі ІТ-кампаній, аператараў сувязі і СМІ. Таксама прызываць у межах частковай мабілізацыі не будуць жанчын.
Шайгу таксама ўдакладніў, што вайскоўцы тэрміновай службы, якія звальняюцца з арміі, будуць вяртацца дадому, а новыя прызыўнікі не трапяць у зону спецаперацыі. Ён звярнуў увагу камандуючых на неабходнасць своечасовага звальнення ў запас усіх, хто завяршыў ваенную службу, і пастаноўкі іх на воінскі ўлік па месцы жыхарства.
У гэтым годзе восеньскі прызыў у Расіі пачнецца на месяц пазней – у лістападзе, дэмабілізацыя з арміі пройдзе ў кастрычніку-снежні. У войскі плануецца прызваць 120 тысяч салдат тэрміновай службы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Больш агню: вайскоўцаў вучаць страляць з гранатамёта і мінамёта – відэа
Расія нарасціць намаганні ў СВА ва Украіне – Лукашэнка
Як у Расіі праходзіць падрыхтоўка мабілізаваных – фота
ПКС РФ знішчылі ў Харкаве цэхі бранятанкавага завода – Мінабароны Расіі
Пуцін аб’явіў аб частковай мабілізацыі ў РФ