Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

ЕС гатоў да дыпламатычнага вырашэння канфлікту ва Украіне – Барэль

Пры гэтым, як расказаў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі, з сярэдзіны кастрычніка ЕС плануе запусціць місію па падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў.
Sputnik
МІНСК, 6 кас – Sputnik. Еўрасаюз гатоў да дыпламатычнага вырашэння ўкраінскага канфлікту, калі дазволяць акалічнасці. З такой заявай выступіў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль.
"У той жа час мы па-ранейшаму гатовы дабівацца дыпламатычнага рашэння, калі абставіны дазволяць зрабіць гэта канструктыўна", - напісаў Барэль у сваім блогу.
Разам з тым, ён абвінаваціў расійскі бок у нежаданні весці перагаворы. Па словах Барэля, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сваёй прамовай з нагоды далучэння чатырох новых суб’ектаў да Расіі паказаў, што Масква зачыніла дзверы для дыялогу.
Барэль таксама выказаў надзею, што на пасяджэнні кіраўнікоў МЗС ЕС 17 кастрычніка будзе запушчана афіцыйная місія для ўкраінскіх узброеных сіл. Ён дадаў, што Еўрасаюз мае намер узмацніць падтрымку Украіны – у ваенным, фінансавым і палітычным плане. А супраць Расіі, паводле яго слоў, будуць уводзіцца новыя санкцыі.
Цікава, што 1 кастрычніка Барэль казаў аб немагчымасці спыніць украінскі канфлікт. Ён растлумачыў гэта ўваходжаннем у склад РФ новых рэгіёнаў – Данецкай і Луганскай народных рэспублік, а таксама Запарожскай і Херсонскай абласцей.
Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў у дзеянне рашэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (СНБА) аб немагчымасці перагавораў з дзеючым прэзідэнтам РФ.
У МЗС РФ, каментуючы дзеянні ўкраінскага лідара, назвалі яго пазіцыю няправільнай і што яна патрабуе асуджэння. А ў Крамлі заявілі, што будуць цяпер чакаць "або змены пазіцыі цяперашняга прэзідэнта ці ўжо дачакаемся будучага прэзідэнта Украіны, які зменіць сваю пазіцыю".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
За забойствам Дугінай стаіць украінскі ўрад – NYT
У Крамлі не пацвердзілі змену статусу СВА
Патрушаў назваў вінаватых у зрыве перагавораў паміж Масквой і Кіевам
Пуцін даручыў перавесці Запарожскую АЭС ва ўласнасць Расіі
Больш за 200 тысяч расіян мабілізавалі ў войскі – Шайгу