Новоприбывшее на Запорожское направление пополнение ВС РФ проходит обучение на полигоне в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Патрушаў назваў вінаватых у зрыве перагавораў паміж Масквой і Кіевам

© Sputnik / Sputnik / Перайсці ў медыябанкСакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў
Сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў - Sputnik Беларусь, 1920, 05.10.2022
Падпісацца
Сакратар Савета бяспекі Расіі мяркуе, што мэтай шэрага краін з’яўляецца зацягванне спецаперацыі і перанос ваенных дзеянняў на расійскую тэрыторыю.
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Усе спробы перагавораў паміж Расіяй і Украінай былі сарваны па загадзе Вашынгтона, пра гэта заявіў сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў.
"Ужо не раз адзначалася, што ЗША і іх саюзнікі маюць намер ваяваць да апошняга ўкраінца, таму што народ гэтай краіны для іх усяго толькі разменная манета ў геапалітычнай гульні", – заявіў Патрушаў.
Паводле яго слоў, Расія зацікаўлена ў збавенні Украіны ад неанацызму, а таксама ў тым, каб насельніцтва жыло ў міры і камфорце.
"Вось чаму ўсе спробы перагаворнага працэсу былі сарваны па загадзе амерыканскіх апекуноў кіеўскага рэжыму", – адзначыў сакратар Савета бяспекі.
Раней у аўторак прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўхваліў рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны аб немагчымасці правядзення перагавораў з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным.

Перанесці ваенныя дзеянні

На думку Патрушава, ЗША, Вялікабрытанія і іх сатэліты хочуць не толькі зацягнуць ваенную спецаперацыю, але таксама і перанесці ваенныя дзеянні на тэрыторыю Расіі.
Сакратар Савета бяспекі заявіў, што англасаксы хочуць сутыкнуць Расію і Еўропу, карыстаючыся Кіевам як інструментам барацьбы з Масквой. Іх мэтай з’яўляецца ўзмацненне нестабільнасці, каб капіталы, вытворчасці і каштоўныя спецыялісты перабраліся да іх за акіян.
Патрушаў мяркуе, што за кошт распальвання канфліктаў англасаксы хочуць вырашыць назапашаныя праблемы сваёй эканомікі, у тым ліку вялізнага дзярждоўгу ЗША.
Ён заявіў, што цяпер супраць Расіі па сутнасці ваюе блок НАТА, нагадаўшы, што альянс пастаўляе Кіеву цяжкае ўзбраенне, боепрыпасы і разведданыя, а таксама забяспечвае падрыхтоўку ваенных спецыялістаў.

"ЗША і іх саюзнікі ўжо даўно рэалізуюць свае планы па стварэнні біялагічнай зброі ў лабараторыях, разгорнутых па ўсім свеце, у тым ліку паблізу расійскіх меж. Частка лабараторый, як мы ўжо ведаем, былі размешчаны ва Украіне і выкарыстоўваліся для стварэння асабліва небяспечных патагенаў", - адзначыў Патрушаў.

Расія, паводле слоў сакратара Савета бяспекі, не можа дапусціць, каб дактрына ЗША, "заснаваная на неабмежаваным эгаізме", вяла да пакуты ўсяго чалавецтва.

Тэракт на "Паўночным патоку"

Патрушаў таксама пракаменціраваў інцыдэнт, які здарыўся на расійскіх нафтаправодах "Паўночны паток" і "Паўночны паток - 2".
Нагадаем, што 26 верасня адбылося надзвычайнае здарэнне адразу на двух расійскіх экспартных газаправодах у Еўропу, дзе былі знойдзены адразу чатыры ўцечкі газу. Прычыны надзвычайнага здарэння пакуль невядомы, аднак улады шэрага краін выказалі меркаванне, што інцыдэнты маглі адбыцца з-за дыверсіі.
Як заявіў Патрушаў, дыверсія на "Паўночных патоках" – не што іншае, як акт міжнароднага тэрарызму, а яго наступствы могуць быць істотныя для насельніцтва Еўропы. Ён падкрэсліў, што тое, што здарылася – перш за ўсё эканамічна – выгадна ЗША.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін падпісаў законы аб уваходжанні новых тэрыторый у склад Расіі
У Крамлі пракаменціравалі адмову Зяленскага ад перагавораў з Пуціным
Больш за 200 тысяч расіян мабілізавалі ў войскі – Шайгу
Лаўроў заявіў, што большасць краін разумеюць правату Расіі
"Не паспееш абдумацца, як ужо прыляціць": баявыя пускі "Искандеров" – відэа
Nord Stream AG не можа абследаваць "Паўночны паток" – няма дазволаў
Пуцін аб дыверсіі на "Паўночных патоках": англасаксы арганізавалі выбухі
Стужка навiн
0