Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Мінабароны РФ паведаміла аб вызваленні вёскі Зайцава ў ДНР

На Купянскім напрамку, паводле інфармацыі ваеннага ведамства, было адбіта некалькі атак батальённых тактычных груп.
Sputnik
МІНСК, 6 кас – Sputnik. Саюзныя сілы падчас наступлення вызвалілі вёску Зайцава, якая знаходзіцца на тэрыторыі Данецкай народнай рэспублікі, пра гэта паведамілі ў чацвер у Мінабароны Расіі.
"На арцёмаўскім напрамку ў выніку наступальных дзеянняў саюзных сіл вызвалены населены пункт Зайцава Данецкай Народнай Рэспублікі", - расказалі ў ваенным ведамстве.
Там удакладнілі, падчас вызвалення вёскі было знішчана больш за 120 вайскоўцаў УСУ, а таксама тры БМП.
Што тычыцца сітуацыі на Купянскім напрамку, то ў ваенным ведамстве ўдакладнілі – было адбіта некалькі атак батальённых тактычных груп.
"Праціўнік сіламі да трох батальённых тактычных груп распачаў няўдалую спробу аднавіць наступленне на кірунках Першатраўневае, Кіслоўка і Бераставое. Рашаючымі дзеяннямі расійскіх войск усе атакі былі адбіты", - распавялі ў Мінабароны.
У ходзе адбіцця нападзенняў было знішчана больш за 120 украінскіх вайскоўцаў, пяць танкаў, 12 браневікоў і 14 аўтамабіляў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Расія змагаецца не з Украінай, якая толькі інструмент – Мядзведзеў
Ракета з "Искандера" знішчыла ангар з "Байрактарамі" пад Мікалаевам
У Крамлі не пацвердзілі змену статусу СВА
Расія нарасціць намаганні ў СВА ва Украіне – Лукашэнка
Пуцін прапанаваў Кіеву неадкладна спыніць агонь і пачаць перагаворы