Круглы стол адбыўся ў рамках VII фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Евразия.DOC". Форум традыцыйна праходзіць у двух гарадах Саюзнай дзяржавы – Смаленску і Мінску.
Мэта фестывалю – знайсці маладых і таленавітых аўтараў, адкрыць новыя імёны дакументалістаў з краін СНД і далёкага замежжа.
У гэтым годзе журы прыняло больш за 270 заявак з 12 краін свету, у ліку якіх Расія, Беларусь, Ліван, Германія, Кітай.
Многія работы вядомых і маладых рэжысёраў прысвечаны трагічным падзеям, якія адбываюцца на постсавецкай прасторы ў нашы дні. Людзі, якія яшчэ адносна нядаўна ўваходзілі ў вялікую сям’ю народаў СССР, сталіся ворагамі.
Чаму брат узняў зброю на брата? Хто падбухторвае новае пакаленне на вайну на знясіленне? І чаму насуперак распаду СССР канфлікты ў былых саюзных рэспубліках народы Беларусі і Расіі ўспрымаюць як асабісты боль і трагедыю?
Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўвалі ўдзельнікі круглага стала ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі:
дэкан Вышэйшай школы тэлебачання МДУ, старшыня журы VII Фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Евразия.DOC" Віталій ТРАЦЦЯКОЎ (Расія);
старшыня пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь Генадзь ДАВЫДЗЬКА;
старшыня Беларускага саюза журналістаў, генеральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва "Мінск Навіны" Андрэй КРЫВАШЭЕЎ (Беларусь);
палітолаг, дырэктар Цэнтра актуальных даследаванняў "Альтэрнатыва" Андрэй ЧАБАТАРОЎ (Казахстан);
пісьменнік, палітолаг Уладзімір СЯРГІЕНКА (Германія);
праграмны дырэктар VII Фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Евразия.DOC" Валерый ШЭХАЎЦОЎ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
У Мінску праходзіць фестываль краін СНД "Евразия.DOC"
Фестываль дакументальнага кіно "Евразия.DOC" стартуе ў Мінску і Смаленску
"Евразия.DOC" запрашае сяброў – відэа