https://bel.sputnik.by/20221003/festyval-dakumentalnaga-kno-evraziyadoc-startue--mnsku--smalensku-1067495155.html
Фестываль дакументальнага кіно "Евразия.DOC" стартуе ў Мінску і Смаленску
Фестываль дакументальнага кіно "Евразия.DOC" стартуе ў Мінску і Смаленску
Sputnik Беларусь
Фестываль пройдзе з 3 па 7 кастрычніка, паводле інфармацыі арганізатараў, уваход на ўсе мерапрыемствы будзе вольны. 03.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-03T10:29+0300
2022-10-03T10:29+0300
2022-10-03T10:31+0300
кіно
кінематограф
фестываль дакументальнага кіно краін снд "евразия.doc"
мінск
смаленск
культура
беларусь
снд
фестываль
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103410/04/1034100464_0:69:1920:1149_1920x0_80_0_0_a6224140632d691ff6c28e53d3750087.jpg
МІНСК, 3 кас – Sputnik. VII фестываль дакументальнага кіно краін СНД "Евразия.DOC" стартуе ў панядзелак у двух гарадах – Мінску і Смаленску, паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.Як адзначылі арганізатары фестывалю, праводзіцца ён для таго, каб падтрымаць найбольш таленавітых дакументалістаў краін СНД, знайсці маладых і яркіх аўтараў, якія ствараюць тэлевізійную і кінапубліцыстыку. Таксама фестываль закліканы развіць творчыя кантакты.Паводле інфармацыі арганізатараў, усяго паступіла больш за 270 заявак з 12 краін. У кароткую праграму ўвайшлі 32 дакументальныя фільмы з 12 краін. У кінафоруме прымуць удзел як вядомыя, так і кінадакументалісты-пачаткоўцы з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Германіі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Лівана, Расіі, Узбекістана і Украіны.Вызначаць пераможцаў сярод іх будзе міжнароднае журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя кінадакументалісты, палітолагі і журналісты.У рамках фестывалю пройдзе маладзёжны конкурс кароткаметражных дакументальных фільмаў "Евразия.DOC: 4 минуты". Таксама запланаваны бясплатныя кінапаказы, сустрэчы з аўтарамі, круглыя сталы, майстар-класы і розныя спецмерапрыемствы для гледачоў, удзельнікаў і гасцей фестывалю.Дзве пляцоўкі фестывалюУ Мінску фестывальныя мерапрыемствы пройдуць на базе Нацыянальнага прэс-цэнтра Беларусі, ІА і радыё Sputnik Беларусь, кінатэатра "Беларусь" і Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.У Смаленску мерапрыемствы таксама пройдуць у некалькіх кропках – культурна-выставачным цэнтры імя Ценішавых, кінатэатры "Смена", Смаленскім дзяржаўным інстытуце мастацтваў і "Креативном пространстве" ў ГЦ "Мануфактура".Адкрыццё кінафестывалю адбудзецца ў Смаленску, там жа, 4 і 5 кастрычніка, пройдзе шэраг паказаў дакументальных кінастужак, творчыя сустрэчы і тэматычны круглы стол. У чацвер, 6 кастрычніка, фестывальную эстафету возьме сталіца Беларусі. Урачыстая цырымонія закрыцця і паказ фільма-пераможцы фестывалю таксама адбудзецца ў Мінску.Фестываль пройдзе з 3 да 7 кастрычніка. Як паведамляюць арганізатары, уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю будзе вольны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
мінск
смаленск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103410/04/1034100464_148:0:1772:1218_1920x0_80_0_0_36701455a75afd6510d38f973e1f0e66.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кіно, кінематограф, фестываль дакументальнага кіно краін снд "евразия.doc", мінск, смаленск, культура, беларусь, снд, фестываль, грамадства, sputnik беларусь
кіно, кінематограф, фестываль дакументальнага кіно краін снд "евразия.doc", мінск, смаленск, культура, беларусь, снд, фестываль, грамадства, sputnik беларусь
Фестываль дакументальнага кіно "Евразия.DOC" стартуе ў Мінску і Смаленску
10:29 03.10.2022 (абноўлена: 10:31 03.10.2022) Фестываль пройдзе з 3 па 7 кастрычніка, паводле інфармацыі арганізатараў, уваход на ўсе мерапрыемствы будзе вольны.
МІНСК, 3 кас – Sputnik. VII фестываль дакументальнага кіно краін СНД "Евразия.DOC" стартуе ў панядзелак у двух гарадах – Мінску і Смаленску, паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.
Як адзначылі арганізатары фестывалю, праводзіцца ён для таго, каб падтрымаць найбольш таленавітых дакументалістаў краін СНД, знайсці маладых і яркіх аўтараў, якія ствараюць тэлевізійную і кінапубліцыстыку. Таксама фестываль закліканы развіць творчыя кантакты.
"Геаграфія ўдзельнікаў не абмежавана. Галоўны крытэрый адбору фільмаў – гэта асвятленне і аўтарская інтэрпрэтацыя падзей, якія прама або ўскосна ўплываюць на грамадска-палітычнае жыццё краін СНД і ўсёй постсавецкай прасторы", - распавялі ў аргкамітэце.
Паводле інфармацыі арганізатараў, усяго паступіла больш за 270 заявак з 12 краін. У кароткую праграму ўвайшлі 32 дакументальныя фільмы з 12 краін. У кінафоруме прымуць удзел як вядомыя, так і кінадакументалісты-пачаткоўцы з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Германіі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Лівана, Расіі, Узбекістана і Украіны.
Вызначаць пераможцаў сярод іх будзе міжнароднае журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя кінадакументалісты, палітолагі і журналісты.
У рамках фестывалю пройдзе маладзёжны конкурс кароткаметражных дакументальных фільмаў "Евразия.DOC: 4 минуты". Таксама запланаваны бясплатныя кінапаказы, сустрэчы з аўтарамі, круглыя сталы, майстар-класы і розныя спецмерапрыемствы для гледачоў, удзельнікаў і гасцей фестывалю.
У Мінску фестывальныя мерапрыемствы пройдуць на базе Нацыянальнага прэс-цэнтра Беларусі, ІА і радыё Sputnik Беларусь, кінатэатра "Беларусь" і Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
У Смаленску мерапрыемствы таксама пройдуць у некалькіх кропках – культурна-выставачным цэнтры імя Ценішавых, кінатэатры "Смена", Смаленскім дзяржаўным інстытуце мастацтваў і "Креативном пространстве" ў ГЦ "Мануфактура".
Адкрыццё кінафестывалю адбудзецца ў Смаленску, там жа, 4 і 5 кастрычніка, пройдзе шэраг паказаў дакументальных кінастужак, творчыя сустрэчы і тэматычны круглы стол. У чацвер, 6 кастрычніка, фестывальную эстафету возьме сталіца Беларусі. Урачыстая цырымонія закрыцця і паказ фільма-пераможцы фестывалю таксама адбудзецца ў Мінску.
Фестываль пройдзе з 3 да 7 кастрычніка. Як паведамляюць арганізатары, уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю будзе вольны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь