МІНСК, 10 кас – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка 11 кастрычніка прыбудзе ў Душанбэ з афіцыйным візітам, паведамілі РІА Навіны ў дэпартаменце інфармацыі таджыкскага знешнепалітычнага ведамства.
"Прэзідэнт Беларусі ў аўторак у першай палове дня прыбудзе ў Таджыкістан з афіцыйным візітам. Адразу па прыбыцці яго картэж накіруецца ў Касры Мілат (рэзідэнцыю прэзідэнта Таджыкістана - Sputnik), дзе адбудзецца ўрачыстая цырымонія яго сустрэчы, перагаворы адзін на адзін з Эмамалі Рахмонам і перагаворы ў пашыраным складзе", - адзначылі ў МЗС.
У прэс-службе ўдакладнілі, што плануецца падпісанне дакументаў на ўзроўні ўрадаў па выніках двухбаковых мерапрыемстваў. Таксама беларускі лідар сустрэнецца са спікерам верхняй палаты парламента, мэрам Душанбэ Рустамам Эмамалі.
Падчас афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Душанбэ адбудзецца таджыкска-беларускі бізнес-форум. На палях мерапрыемства разгорнецца выстава – Made in Belarus.
Чарговы саміт НУМДА
У панядзелак, 10 кастрычніка, афіцыйны прадстаўнік МЗС Казахстана Айбек Смадыяраў паведаміў на брыфінгу, што адзінаццаць прэзідэнтаў краін Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА) будуць удзельнічаць у VI саміце арганізацыі.
Раней прэс-служба Акарды паведамляла, што шосты саміт НУМДА пройдзе 13 кастрычніка ў Астане пад старшынствам Касым-Жамарта Такаева.
Паводле слоў Айбека Смадыярава, беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка таксама прыме ўдзел у саміце, таму што афіцыйны Мінск з’яўляецца назіральнікам у НУМДА.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка разлічвае на новы імпульс супрацоўніцтва з Таджыкістанам
Лукашэнка сказаў, калі Беларусь разлічвае атрымаць членства ў ШАС
Казахстан зняў забарону на перачэпку для фур з Беларусі і Расіі