Лукашэнка разлічвае на новы імпульс супрацоўніцтва з Таджыкістанам

© Sputnik / Виктор Толочко / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон - Sputnik Беларусь, 1920, 05.10.2022
Падпісацца
Лукашэнка ўдзячны прэзідэнту Таджыкістана за канструктыўны і зацікаўлены падыход да развіцця адносін з Беларуссю.
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў таджыкскага прэзідэнта Эмамалі Рахмона з днём нараджэння, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Прэзідэнт лічыць, што высокі прафесіяналізм, кампетэнтнасць, выдатная энергія і мудрасць робяць Рахмона яскравым прыкладам палітычнага лідара, які паспяхова вырашае складаныя дзяржзадачы.
Лукашэнка таксама ўпэўнены, што развіццё Таджыкістана наўпрост звязана з палітыкай, якая праводзіцца Рахмонам. Менавіта яна, на думку беларускага лідара, дазваляе краіне забяспечваць рост свайго аўтарытэту ў свеце і дабрабыту яе народа, захоўваць мір і згоду ў грамадстве.
Прэзідэнт выказаў падзяку за канструктыўны і зацікаўлены падыход таджыкскага калегі да развіцця адносін паміж Беларуссю і Таджыкістанам.
"Перакананы, што наша будучая сустрэча ў сонечным і гасцінным Душанбэ надасць дадатковы імпульс шматпланаваму стратэгічнаму супрацоўніцтву дзвюх краін у інтарэсах брацкіх народаў", - падкрэсліў Лукашэнка.

Праз год

Раней у прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства паведамілі, што рыхтуецца афіцыйны візіт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан, ён адбудзецца найбліжэйшым часам.
У мінулым годзе таксама восенню беларускі кіраўнік дзяржавы здзейсніў рабочы візіт у Душанбэ. Лукашэнка сустрэўся з Рахмонам напярэдадні саміту АДКБ-2021 і правёў з ім перагаворы. Разам з лідарам Беларусі ў Душанбэ знаходзіўся яго малодшы сын Мікалай Лукашэнка. На прыёме для ўдзельнікаў саміту АДКБ беларускі лідар і яго сын занялі месца ганаровых гасцей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларускія ваенныя даставяць у Таджыкістан 40 тон гуманітарнай дапамогі
Пясчаная бура накрыла беларускіх разведчыкаў на вучэннях у Таджыкістане
АДКБ дапаможа Таджыкістану, калі сітуацыя на мяжы з Афганістанам абвострыцца
Стужка навiн
0