У ДПК распавялі, у каго з краін-суседзяў больш папулярны беларускі бязвіз

Толькі за мінулы тыдзень у Беларусь па бязвізавым рэжыме прыехалі больш за 9 тысяч грамадзян суседніх краін.
Sputnik
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Беларускі бязвіз найбольш папулярны сярод літоўцаў, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце (ДПК) Беларусі.
Бязвіз для літоўцаў і латышоў пачаў дзейнічаць у краіне ў красавіку, а для палякаў - у чэрвені.
Так, паводле даных камітэта, з 15 красавіка па бязвізе ў рэспубліку прыехалі 175 494 літоўцы, 67 295 грамадзян і 20 674 неграмадзян Латвіі.
З 1 ліпеня магчымасцю бязвізавага наведвання Беларусі скарысталіся 10 246 польскіх грамадзян.
Усяго ж, "добрасуседскім беларускім бязвізам" скарысталіся ўжо 273 709 замежнікаў.
ДПК таксама агучыў даныя за мінулы тыдзень. За гэты перыяд па бязвізавым рэжыме ў Беларусь прыехалі 9 125 замежнікаў:
6 139 – грамадзян Літвы;
1 556 – грамадзян Латвіі;
520 – неграмадзян Латвіі;
910 – палякаў.

Бязвіз для суседзяў

Бязвізавы рэжым будзе дзейнічаць для грамадзян суседніх Польшчы, Літвы і Латвіі, а таксама для неграмадзян Латвіі, да канца гэтага года.
Уехаць на беларускую тэрыторыю можна праз пункты пропуску. Пры гэтым наведваць Беларусь без візы можна неабмежаваную колькасць разоў, у тым ліку няма ніякіх абмежаванняў і на перамяшчэнне ўнутры краіны.
Для перасячэння беларускай мяжы без візы пры сабе іншаземцу трэба мець пашпарт, зялёную карту (пры праездзе на аўтамабілі) і медстрахоўку.
Нагадаем, з 28 мая ў Беларусі адменены ўсе каронавірусныя абмежаванні на ўезд для замежнікаў. Гэта значыць, вынікі ПЦР-тэста або пашпарт аб вакцынацыі не патрэбны, каб патрапіць на тэрыторыю краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Літва можа забараніць беларусам уезд у краіну па шэнгенскіх візах
Больш за 244 тысячы літоўцаў, палякаў і латышоў наведалі Беларусь па бязвізе
Лукашэнка мяркуе, што "бязвіз" выклікае шаленства ва ўлад заходніх краін