МІНСК, 12 кас – Sputnik. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў указамі тры міжнародныя дагаворы, адпаведныя дакументы апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, указам №359 ад 10 кастрычніка прэзідэнт адобрыў праект пагаднення паміж беларускім і таджыкскім урадамі аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю.
Гэты дакумент стане асновай для далейшых перагавораў, праводзіць якія ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.
ДМК таксама зможа пры неабходнасці ўносіць у праект пагаднення змяненні, якія "не маюць прынцыповага характару", і падпісаць яго.
Нагадаем, зараз беларускі прэзідэнт знаходзіцца з двухдзённым візітам у сталіцы Таджыкістана. У першы дзень Лукашэнка правёў перагаворы з прэзідэнтам рэспублікі Эмамалі Рахмонам. Паралельна з візітам Лукашэнкі ў Душанбэ праходзіць таджыкска-беларускі бізнес-форум. На ім сваю прадукцыю прадставілі 73 айчынныя прадпрыемствы.
Яшчэ адным указам – №360 ад 10 кастрычніка – які таксама сёння афіцыйна апублікаваны, беларускі лідар адобрыў праект пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў-удзельніц СНД у процідзеянні карупцыі.
А ўказам №361 таксама ад 10 кастрычніка Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення аб утварэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Якія ведамствы ўпаўнаважаны праводзіць па гэтых міжнародных дагаворах далейшыя перагаворы і падпісваць іх, ва ўказах не ўдакладняецца.
Усе гэтыя дакументы набываюць моц з дня іх падпісання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка ў Душанбэ: Беларусь і Таджыкістан апынуліся ў аднолькавых умовах
Лукашэнка прыбыў у Піцунду і сустрэўся з прэзідэнтам Абхазіі
Знешнегандлёвы абарот Беларусі і Расіі перавысіў 22 млрд долараў