МІНСК, 13 кас – Sputnik. Пасля развалу СССР калектыўны Захад, страціў кантроль і не справіўся з функцыямі глабальнага рэгулятара і гаранта стабільнасці, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на саміце Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі.
"Беларусь была адной з краін на постсавецкай прасторы, якія добраахвотна адмовіліся ад валодання ядзернай зброяй. І што мы атрымалі ўзамен?", - задаў рытарычнае пытанне ён.
Пасля чаго дадаў, што "замест рэальных міжнародна-прававых гарантый – пустыя, нічым не падмацаваныя дэкларацыі накшталт Будапешцкага мемарандума, бясконцыя спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў спакойнай працавітай Беларусі".
Будапешт і гарантыі
Пасля развалу СССР ядзерная зброя апынулася на тэрыторыі 4 незалежных дзяржаў – Расіі, Украіны, Беларусі і Казахстана. Тактычная ядзерная зброя была вывезена на тэрыторыю Расіі.
Пасля шэрага міжнародных перагавораў у 1994 годзе быў падпісаны Мемарандум аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Украіны да Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі.
У гісторыю дадзены дагавор увайшоў, як Будапешцкі мемарандум. Подпісы пад дакументам паставілі лідары Украіны, Расіі, Вялікабрытаніі і ЗША.
Палажэнні дагавора закраналі таксама Беларусь і Казахстан і прадастаўлялі міжнародныя гарантыі бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавам, якія адмовіліся ад зброі масавага паражэння.
Азія для Еўропы
"Пашырэнне супрацоўніцтва АДКБ, ШАС і НУМДА здольна закласці магутны фундамент як для паспяховага развіцця еўразійскай прасторы, так і для бяспекі дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у гэтых аб’яднаннях", - лічыць Лукашэнка.
На яго думку, гэтыя арганізацыі могуць стаць прыкладам для Еўропы, як трэба выбудоўваць узаемадзеянне, таму што "сістэма стрымак і проціваг, створаная ў 90-я гады мінулага стагоддзя, трашчыць па швах і развальваецца".
Мэты Захаду
Беларускі лідар звярнуў увагу, што "сетка канфліктаў, якія ўзрушылі Стары свет, ужо дакацілася і да Азіі. Прычым заходнія краіны, якія прапануюць свае міратворчыя паслугі, на справе толькі падліваюць масла ў агонь і не зацікаўлены ў дээскалацыі".
Пасля чаго дадаў, што заходнія краіны ставяць перад сабой мэту "ўсіх пасварыць, падзяліць, атрымаць некантралюемы доступ да рынкаў і рэсурсаў".
Час Азіі
Лукашэнка заявіў удзельнікам саміту, што ўжо можна казаць аб тым, што "настаў час Азіі". "І вельмі важна гэты час не ўпусціць", - падкрэсліў ён.
Прычым ён заклікаў усіх удзельнікаў ініцыятывы НУМДА да дыялогу, таму што зараз глабальная эканоміка, палітыка і лагістыка ссоўваюць свой фокус менавіта на азіяцкі рэгіён.
"Якая будзе канструкцыя новага светапарадку, дзе аформяцца новыя полюсы сусветнай палітыкі і якім будзе будучы баланс сіл, у многім залежыць і ад нашай з вамі калектыўнай волі і палітычнай адказнасці", - растлумачыў сваё бачанне сітуацыі беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
НАТА разглядае варыянты агрэсіі супраць Беларусі і ядзерны ўдар – Лукашэнка
"Яшчэ раз падумаем": Лукашэнка аб адказе на ядзерную пагрозу ў Польшчы – відэа
Лаўроў выказаўся аб заяве Зяленскага аб прэвентыўным удары па РФ
РФ не будзе пытацца дазволу на прымяненне ядзернай зброі – Мядзведзеў
На выпадак прымянення Расіяй ядзернай зброі ў ЗША ёсць план – Блінкен