Вудкрафт спадзяецца, што перамога над "Сочи" надасць "Дынама" больш упэўненасці

Мінскае "Дынама" і каманда "Сочи" забілі шмат шайб падчас матча, але мацнейшымі ў гэтай сустрэчы аказаліся ўсё ж "зубры".
Sputnik
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Крэйг Вудкрафт застаўся вельмі задаволены вынікам матча супраць сочынскай каманды – "дынамаўцы" выйгралі на хатняй арэне з лікам 5:3, паведамляе прэс-служба "зуброў".
Трэнер выказаў надзею, што гэтая перамога надасць упэўненасць яго камандзе.
"Зменіцца няўдалая чарада матчаў, спадзе груз, які душыць. Не скажу, што гульня была такой, да якой мы імкнёмся, гэта не наша лепшая гульня, але гэта хакей, мы зрабілі ўсё для перамогі", - пракаменціраваў Вудкрафт вынік матча.
Настаўнік "зуброў" таксама прызнаўся, што камандзе прыйшлося прайсці праз "складаныя выпрабаванні, якія праследавалі яе апошнія пару тыдняў".
"Але такія цяжкасці не забіваюць, а робяць нас толькі мацнейшымі", - лічыць трэнер.
Паводле яго слоў, усе добрыя каманды праходзяць праз складаныя часы, пасля чаго становяцца толькі больш магутнымі і выкарыстоўваюць гэты вопыт для свайго далейшага росту і выніку. Таму Вудкрафт упэўнены, што вынікі "Дынама" будуць толькі паляпшацца.
"Калі ў нейкі момант нешта пойдзе не так, мы заўсёды зможам паглядзець назад і ўбачыць вынікі, якія былі ў нас апошнія некалькі тыдняў і зразумець, што неабходна зрабіць для выхаду з існуючых сітуацый", - лічыць ён.
З перамогай над "Сочи" мінскае "Дынама" перапыніла серыю паражэнняў, якая доўжылася з 5 кастрычніка: апошні раз мінчане атрымлівалі перамогу 3 кастрычніка на выездзе ў ніжагародскага "Торпедо".
Наступны матч падапечныя Крэйга Вудкрафта правядуць зноў на "Мінск-Арэне" ў суботу 22 кастрычніка супраць яраслаўскага "Локомотива".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Не па плане: Вудкрафт пракаменціраваў паражэнне ад "Торпедо"
Авечкін забіў першую шайбу ў сезоне і ўвайшоў у топ-20 бамбардзіраў НХЛ
Мінскае "Дынама" на сваёй пляцоўцы абыграла омскі "Авангард"