https://bel.sputnik.by/20220906/mnskae-dynama-na-svay-plyatsotsy-abygrala-omsk-avangard-1066532389.html
Мінскае "Дынама" на сваёй пляцоўцы абыграла омскі "Авангард"
Мінскае "Дынама" на сваёй пляцоўцы абыграла омскі "Авангард"
Sputnik Беларусь
"Зубры" правялі другі матч у бягучым сезоне КХЛ – і абодва аказаліся ўдалымі. 06.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-06T09:23+0300
2022-09-06T09:23+0300
2022-09-06T09:23+0300
хк дынама (мінск)
хк авангард (омск)
хакей
спорт
кхл
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/05/1066528875_0:0:1068:600_1920x0_80_0_0_2a475d9ff27fa601ac56447d3616369c.jpg
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Мінскае "Дынама" на сваёй пляцоўцы абыграла омскі "Авангард".Нагадаем, сезон у КХЛ каманда пачала з перамогі – у суботу, 3 верасня, абгуляўшы "Барыс" з Нур-Султана.Выніковы лік на табло больш чым пераканаўчы – 6:3.На восьмай хвіліне лік адкрылі сапернікі "зуброў" – у омічаў у большасці вызначыўся Уладзімір Бруквін. Але гаспадары хутка адыграліся – першую шайбу ў КХЛ запісаў на свой рахунак Седрык Пакет. Разрыў павялічыў Раян Спунер.Другі перыяд таксама пачаўся з гола гасцей, аднак гаспадары зноў выйшлі наперад. Лік мог бы быць і большы, але "бейсбольны" гол Гарбунова пасля відэапрагляду не залічылі. А вось Спунер здолеў аформіць дубль. На перапынак каманды пайшлі з лікам 3:3.Трэці перыяд прайшоў пад дыктоўку гаспадароў пляцоўкі. У "зуброў" ачкі на свой рахунак запісалі Дзмітрый Сакалоў (гэта яго другі гол за "Дынама" ў КХЛ), Нік Мерклі і Дзяніс Масалёў (абодва закінулі ў пустыя вароты).Наступную гульню "Дынама" правядзе таксама на дамашняй арэне супраць уфімскага "Салавата Юлаева". Паядынак пройдзе ў сераду, 7 верасня, пачатак у 19:00.У іншых сустрэчах у КХЛ у панядзелак маскоўскае "Динамо" на сваім лёдзе атрымала перамогу над ніжнякамскім "Нефтехимиком" (6:1), санкт-пецярбургскі СКА абыграў "Барыс" (3:1), а дзеючы ўладальнік Кубка Гагарына маскоўскі ЦСКА на сваёй пляцоўцы саступіў казанскаму "Ак Барсу" (5:1).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/05/1066528875_5:0:805:600_1920x0_80_0_0_6e95e53daed307d73328ef24f9701989.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хк дынама (мінск), хк авангард (омск), хакей, спорт, кхл
хк дынама (мінск), хк авангард (омск), хакей, спорт, кхл
Мінскае "Дынама" на сваёй пляцоўцы абыграла омскі "Авангард"
"Зубры" правялі другі матч у бягучым сезоне КХЛ – і абодва аказаліся ўдалымі.
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Мінскае "Дынама" на сваёй пляцоўцы абыграла омскі "Авангард".
Нагадаем, сезон у КХЛ каманда пачала з перамогі – у суботу, 3 верасня, абгуляўшы "Барыс" з Нур-Султана.
Выніковы лік на табло больш чым пераканаўчы – 6:3.
На восьмай хвіліне лік адкрылі сапернікі "зуброў" – у омічаў у большасці вызначыўся Уладзімір Бруквін. Але гаспадары хутка адыграліся – першую шайбу ў КХЛ запісаў на свой рахунак Седрык Пакет. Разрыў павялічыў Раян Спунер.
Другі перыяд таксама пачаўся з гола гасцей, аднак гаспадары зноў выйшлі наперад. Лік мог бы быць і большы, але "бейсбольны" гол Гарбунова пасля відэапрагляду не залічылі. А вось Спунер здолеў аформіць дубль. На перапынак каманды пайшлі з лікам 3:3.
Трэці перыяд прайшоў пад дыктоўку гаспадароў пляцоўкі. У "зуброў" ачкі на свой рахунак запісалі Дзмітрый Сакалоў (гэта яго другі гол за "Дынама" ў КХЛ), Нік Мерклі і Дзяніс Масалёў (абодва закінулі ў пустыя вароты).
Наступную гульню "Дынама" правядзе таксама на дамашняй арэне супраць уфімскага "Салавата Юлаева". Паядынак пройдзе ў сераду, 7 верасня, пачатак у 19:00.
У іншых сустрэчах у КХЛ у панядзелак маскоўскае "Динамо" на сваім лёдзе атрымала перамогу над ніжнякамскім "Нефтехимиком" (6:1), санкт-пецярбургскі СКА абыграў "Барыс" (3:1), а дзеючы ўладальнік Кубка Гагарына маскоўскі ЦСКА на сваёй пляцоўцы саступіў казанскаму "Ак Барсу" (5:1).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Вудкрафт расказаў, як
"Дынама" павінна перамагчы "Авангард" у матчы КХЛ
Міжнародная федэрацыя хакея
вырашыла перанесці ЧС-2023 з Санкт-Пецярбурга