Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Каардынацыйны савет па забеспячэнні патрэбнасцей УС створаны ў Расіі

Савет, згодна з указам расійскага лідара, створаны пры ўрадзе РФ, яго ўзначаліў прэм’ер-міністр Мішусцін.
Sputnik
МІНСК, 21 кас – Sputnik. Указам расійскага лідара Уладзіміра Пуціна ў РФ створаны Каардынацыйны савет па забеспячэнні патрэбнасцей Узброеных сіл, іншых войск, вайсковых фарміраванняў і органаў.
Савет створаны пры ўрадзе Расіі, яго ўзначаліў прэм’ер-міністр Міхаіл Мішусцін.
Згодна з указам, тэкст якога апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі, у склад Каардынацыйнага савета таксама ўвайшлі віцэ-прэм’ер РФ Дзмітрый Грыгарэнка ў якасці намесніка старшыні савета, кіраўнік Мінпрамгандлю Дзяніс Мантураў у якасці намесніка старшыні савета, дырэктар ФСБ РФ Аляксандр Бортнікаў, намеснік старшыні ўрада Таццяна Голікава, кіраўнік ФПС Расіі Данііл Ягораў, дырэктар Расгвардыі Віктар Золатаў, міністр МУС РФ Уладзімір Калакольцаў, кіраўнік МНС Расіі Аляксандр Куранкоў, начальнік ГУСП Аляксандр Лінец, дырэктар Службы знешняй разведкі РФ Сяргей Нарышкін, віцэ-прэм’ер Аляксандр Новак, памочнік прэзідэнта Расіі Максім Арэшкін, міністр эканамічнага развіцця Максім Рашэтнікаў, кіраўнік Мінфіна Антон Сілуанаў, мэр Масквы Сяргей Сабянін, віцэ-прэм’ер РФ Марат Хуснулін, віцэ-прэм’ер Дзмітрый Чарнышэнка, міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.
Савет створаны для ўзмацнення каардынацыі дзейнасці органаў улады РФ ва ўмовах правядзення ваеннай спецаперацыі ва Украіне.
"Асноўнымі задачамі каардынацыйнага савета з’яўляюцца... вырашэнне пытанняў, звязаных з забеспячэннем Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, іншых войск, воінскіх фарміраванняў і органаў узбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай, матэрыяльнымі сродкамі і рэсурсамі, у тым ліку з выкананнем работ і аказаннем паслуг у гэтых мэтах", - гаворыцца ва ўказе.
Таксама савет будзе вызначаць для прадпрыемстваў Расіі заданні па пастаўках і рамонце ўзбраенняў, вызначаць тэрміны іх правядзення і крыніцы фінансавання.
Акрамя гэтага, каардсавет зоймецца фарміраваннем цэн на тавары і паслугі, неабходныя для патрэб арміі.
Акрамя гэтага, у функцыях савета – аказанне садзейнічання ў забеспячэнні стварэння аб’ектаў ваеннай інфраструктуры, у тым ліку ў абсталяванні казарм, месцаў дыслакацыі войск (сіл), палігонаў, вучэбна-трэніровачных баз і аб’ектаў сацыяльна-бытавога прызначэння.

Спецаперацыя ва Украіне

Нагадаем, Расія 24 лютага пачала ваенную аперацыю ў Данбасе. Прэзідэнт Пуцін назваў яе мэтай "абарону людзей, якія на працягу васьмі гадоў падвяргаюцца здзекам, генацыду з боку кіеўскага рэжыму". Для гэтага, як паведаміў ён, плануецца правесці "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны", аддаць пад суд усіх ваенных злачынцаў, адказных за "крывавыя злачынствы супраць мірных жыхароў" Данбаса.
Па даных Мінабароны РФ на 21 кастрычніка, з пачатку спецаперацыі расійскімі вайскоўцамі знішчаны 324 самалёты і 162 верталёты праціўніка, 2 302 беспілотныя лятальныя апараты, 383 зенітныя ракетныя комплексы, 5 939 танкаў і іншых баявых браніраваных машын, 874 баявыя машыны рэактыўнай сістэмы залпавага агню, 3 513 гармат палявой артылерыі і мінамётаў, а таксама 6 685 адзінак спецыяльнай ваеннай аўтамабільнай тэхнікі.
Раней таксама паведамлялася, што на фоне правядзення спецаперацыі ў склад Расійскай Федэрацыі ўвайшлі новыя суб’екты – Данецкая і Луганская народныя рэспублікі, Запарожская і Херсонская вобласці, у якіх пытанне аб далучэнні да РФ было вырашана з дапамогай рэферэндумаў, праведзеных у перыяд з 23 па 27 верасня.
У ДНР за ўваходжанне ў склад Расіі выказаліся 99,23% насельніцтва, у ЛНР – 98,42%, у Запарожскай вобласці – 93,11%, у Херсонскай вобласці – 87,05%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін: бесталкоўшчыны падчас частковай мабілізацыі дастаткова – відэа
У СПЧ РФ назвалі ўдар па мірнай пераправе ў Херсоне ваенным злачынствам
Пуцін увёў ваеннае становішча ў ДНР, ЛНР, Херсонскай і Запарожскай абласцях
Мабілізаваных вучаць вадзіць "лятаючы танк" Т-80БВ – відэа
Расійскія вайскоўцы знішчылі станцыю касмічнай сувязі ў Адэскай вобласці