Боевая работа расчетов РСЗО Торнадо-Г 1-й гвардейской танковой армии ЗВО  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін: бесталкоўшчыны падчас частковай мабілізацыі дастаткова – відэа

Падпісацца
Абвешчаная ў Расіі частковая мабілізацыя стала добрай нагодай разабрацца з праблемамі ў гэтай сферы, заявіў расійскі лідар на нарадзе з губернатарамі, фрагмент зносін Пуціна з кіраўнікамі рэгіёнаў глядзіце на відэа.
Частковая мабілізацыя ў РФ дазволіла выявіць праблемы ў ваеннай галіне, якія без яе ніколі б не праявіліся, гэта добрая нагода для вырашэння пытанняў, заявіў у панядзелак прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на нарадзе з кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў. Сустрэча праходзіла па відэасувязі.
"Тут (у частковай мабілізацыі - Sputnik), на жаль, бесталкоўшчыны ў нас дастаткова, уласна кажучы, як і, на жаль, яшчэ раз паўтараю, часта бывае і па іншых напрамках. Але калі б не пачалі гэтым займацца так, як зараз гэта робім, ніколі б і не ўбачылі тых праблем, якія там назапашваліся і, відаць, назапашваліся дастаткова доўга", - адзначыў Пуцін.
Паводле слоў прэзідэнта РФ, гэта "для нас добрая нагода, каб разабрацца з усімі гэтымі пытаннямі".
"Гэту работу ўзначальваюць губернатары. Да ўсіх звяртаюся, уважліва разам з Мінабароны, ваенкаматамі ўсё трэба прааналізаваць, абнавіць базу, зрабіць прапановы наконт таго, як па-сучаснаму павінна быць арганізавана гэта работа ў нашай краіне ў будучым", - паставіў задачу расійскі лідар.
Пуцін таксама выказаўся аб неабходнасці прытрымлівання заканадаўства пры правядзенні частковай мабілізацыі і аб аказанні неабходнай дапамогі сем’ям мабілізаваных.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Больш за 200 тысяч расіян мабілізавалі ў войскі – Шайгу
Выбухі ў Кіеве і іншых гарадах Украіны – што вядома да гэтага моманту
Мядзведзеў назваў адказ Расіі на тэракт на Крымскім мосце
Для чаго праводзяцца мабілізацыйныя праверачныя зборы, расказаў Вальфовіч
Ці будзе ў Беларусі мабілізацыя, расказаў камандуючы ўнутранымі войскамі
Стужка навiн
0