МІНСК, 21 кас – Sputnik. Беларуская армія накіравана перш за ўсё на абарону сваёй тэрыторыі, таму распрацоўваецца такое ўзбраенне, як беспілотнікі, заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ў пятніцу палігон Абуз-Лясноўскі ў Брэсцкай вобласці.
Кіраўніку дзяржавы паказалі айчынныя беспілотныя лятальныя апараты не толькі ў якасці экспанатаў, але і на практыцы. Беларускі лідар ацаніў баявыя магчымасці дронаў, адзначыўшы, што яны "працуюць нядрэнна".
"Усе яны паразілі цэлі. Гэта добра. Будзем працаваць далей. Ёсць над чым працаваць. Але попыт на іх ужо вялікі. Я не маю на ўвазе Украіну – да Украіны яшчэ", - сказаў Лукашэнка, яго цытуе БелТА.
На яго думку, дзесятак такіх апаратаў можа поўнасцю "закрыць" паўднёвую мяжу Беларусі ад украінскіх беспілотнікаў і іншых паветраных цэлей.
Прэзідэнт таксама канстатаваў, што Беларусь – лідар у свеце па вытворчасці беспілотнікаў.
"Тут мы, вядома, лідары ў свеце, і гэта не менш важна, чым мець такія беспілотнікі, якія могуць наносіць удары па пэўных цэлях", - падкрэсліў Лукашэнка.
На палігоне беларускаму лідару прадставілі айчынныя распрацоўкі ваенна-прамысловага комплексу, у тым ліку беспілотныя авіяцыйныя комплексы, якія стаяць ужо на ўзбраенні беларускай арміі. Таксама быў прадэманстраваны і разведвальна-ўдарны беспілотны верталёт – адзіны ў свеце. Як расказалі кіраўніку дзяржавы, такая тэхніка ёсць у ЗША, але яна менш эфектыўная, чым айчынны ўзор.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка супраць, каб беларускае ўзбраенне аказалася ва Украіне: там свае людзі
Прамыя канкурэнты HIMARS: як гучаць беларускія "Паланэзы" – відэа
Беларускі ВПК залежыць ад імпартных кампанентаў – Лукашэнка