МІНСК, 22 кас – Sputnik. Міністэрства адукацыі зацвердзіла інструкцыю аб парадку сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў і аказанні ім псіхалагічнай дапамогі, адпаведная ведамасная пастанова №328 ад 20 верасня была апублікавана 18 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з інструкцыяй, сацыяльна-педагагічную падтрымку вучням павінен ажыццяўляць сацыяльны педагог, а псіхалагічную дапамогу – педагог-псіхолаг.
Ім трэба будзе выконваць шэраг задач, у тым ліку садзейнічаць фарміраванню спрыяльнай атмасферы сярод вучняў, аказваць псіхалагічную дапамогу тым вучням, у якіх ёсць праблемы ў зносінах, навучанні, развіцці і сацыялізацыі, папярэджваць сямейнае дрэннае становішча, сацыяльнае сіроцтва, гвалт над дзецьмі, а таксама займацца прафілактыкай асацыяльных паводзін, безнагляднасці і правапарушэнняў у вучняў.
Таксама яны будуць займацца прапагандай здаровага ладу жыцця.
Пры гэтым спецыялісты абавязкова павінны паважаць і захоўваць правы і законныя інтарэсы ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, а таксама забяспечваць канфідэнцыяльнасць.
"Сацыяльна-педагагічная падтрымка непаўналетніх навучэнцаў ажыццяўляецца ва ўзаемадзеянні з іх законнымі прадстаўнікамі і з улікам меркавання саміх вучняў", - гаворыцца ў дакуменце.
Гэта пастанова набыла моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Амаль палова вучняў прыватных школ ужо перайшла ў дзяржаўныя
Школьны дзяржстандарт – для дысцыпліны і парадку: што ў новым дакуменце?
Навучэнцаў каледжаў будуць ацэньваць па-іншаму: новая пастанова Мінадукацыі
Грызлоў: у сферы сацыяльна-гуманітарнага развіцця СД важны агульныя стандарты
Новыя студэнцкія абмены запусцяць Беларусь і Расія