https://bel.sputnik.by/20221002/navuchentsa-kaledzha-buduts-atsenvats-pa-nshamu-novaya-pastanova-mnadukatsy-1067367188.html
Навучэнцаў каледжаў будуць ацэньваць па-іншаму: новая пастанова Мінадукацыі
Навучэнцаў каледжаў будуць ацэньваць па-іншаму: новая пастанова Мінадукацыі
Sputnik Беларусь
Слухачам стане прасцей здаваць складаныя прадметы – здавальняючая ацэнка, якая вызначае парог паміж залікам і пераздачай на экзамене, зніжана. 02.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-02T14:50+0300
2022-10-02T14:50+0300
2023-03-14T18:59+0300
беларусь
грамадства
каледж
пастанова
міністэрства адукацыі рб
адукацыя
абітурыент – 2023
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1d/1067365773_0:25:3071:1752_1920x0_80_0_0_15fb3db4838b680f5ee3e65bf5e95e08.jpg
МІНСК, 2 кас – Sputnik. Мінадукацыі зацвердзіла новыя правілы атэстацыі навучэнцаў каледжаў, адпаведная пастанова апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Ацэньваць вучэбную паспяховасць курсантаў і слухачоў у каледжах будуць, як і раней, па дзесяцібальнай сістэме, а таксама адзнакамі "залічана", "не залічана", "не атэставаны" ды запісамі "вызвалены" і "не вывучаў".Станоўчымі ацэнкамі будуць лічыцца ад 3 да 10 балаў (раней – ад 4 да 10 балаў), запісы "залічана", "вызвалены", "не вывучаў".Нездавальняючыя ацэнкі – 1 і 2 балы, а таксама запісы "не залічана" і "не атэставаны".Навучэнцы будуць праходзіць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю, а таксама навучальную і вытворчую практыку, за якія будзе выстаўляцца ацэнка.Бягучая атэстацыя праходзіць на працягу семестра ў форме апытання, практычнага занятку, лабараторных, кантрольных, курсавых і творчых работ.Прамежная атэстацыя – гэта абавязковая кантрольная работа або дыферэнцыраваны залік, або экзамен.Што да выніковай атэстацыі, яна праводзіцца дзяржкамісіямі ў фармаце дзяржаўнага экзамену па спецыяльнасці і абароне дыплома.Ацэнка па практыцыНавучэнцы праходзяць навучальную і вытворчую практыкі. Ацэнка за іх праходжанне выстаўляецца пасля таго, як слухачы асвояць змест вучэбнай праграмы ў поўным аб’ёме і здадуць адпаведную справаздачу. Ацэнка за практыку вызначаецца як сярэдняе арыфметычнае ўсіх ацэнак.Пасля завяршэння вучэбнай практыкі для атрымання кваліфікацыі рабочага (служачага) праводзіцца кваліфікацыйны экзамен, які ўключае выкананне кваліфікацыйнай пробнай работы і здачу экзамену па вучэбных прадметах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1d/1067365773_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_7ddbfbd3e2c382a2a3088c32e220d38c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, грамадства, каледж, пастанова, міністэрства адукацыі рб, адукацыя, абітурыент – 2023
беларусь, грамадства, каледж, пастанова, міністэрства адукацыі рб, адукацыя, абітурыент – 2023
Навучэнцаў каледжаў будуць ацэньваць па-іншаму: новая пастанова Мінадукацыі
14:50 02.10.2022 (абноўлена: 18:59 14.03.2023) Слухачам стане прасцей здаваць складаныя прадметы – здавальняючая ацэнка, якая вызначае парог паміж залікам і пераздачай на экзамене, зніжана.
МІНСК, 2 кас – Sputnik. Мінадукацыі зацвердзіла новыя правілы атэстацыі навучэнцаў каледжаў, адпаведная пастанова апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Ацэньваць вучэбную паспяховасць курсантаў і слухачоў у каледжах будуць, як і раней, па дзесяцібальнай сістэме, а таксама адзнакамі "залічана", "не залічана", "не атэставаны" ды запісамі "вызвалены" і "не вывучаў".
Станоўчымі ацэнкамі будуць лічыцца ад 3 да 10 балаў (раней – ад 4 да 10 балаў), запісы "залічана", "вызвалены", "не вывучаў".
Нездавальняючыя ацэнкі – 1 і 2 балы, а таксама запісы "не залічана" і "не атэставаны".
Навучэнцы будуць праходзіць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю, а таксама навучальную і вытворчую практыку, за якія будзе выстаўляцца ацэнка.
Бягучая атэстацыя праходзіць на працягу семестра ў форме апытання, практычнага занятку, лабараторных, кантрольных, курсавых і творчых работ.
Прамежная атэстацыя – гэта абавязковая кантрольная работа або дыферэнцыраваны залік, або экзамен.
Што да выніковай атэстацыі, яна праводзіцца дзяржкамісіямі ў фармаце дзяржаўнага экзамену па спецыяльнасці і абароне дыплома.
Навучэнцы праходзяць навучальную і вытворчую практыкі. Ацэнка за іх праходжанне выстаўляецца пасля таго, як слухачы асвояць змест вучэбнай праграмы ў поўным аб’ёме і здадуць адпаведную справаздачу. Ацэнка за практыку вызначаецца як сярэдняе арыфметычнае ўсіх ацэнак.
Пасля завяршэння вучэбнай практыкі для атрымання кваліфікацыі рабочага (служачага) праводзіцца кваліфікацыйны экзамен, які ўключае выкананне кваліфікацыйнай пробнай работы і здачу экзамену па вучэбных прадметах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь