МІНСК, 23 кас – Sputnik. Беларуская чыгунка прыняла рашэнне з кастрычніка гэтага года змяніць выгляд сваіх праязных білетаў, паведамілі ў прэс-цэнтры беларускай "чыгункі".
Новыя білеты з’явяцца на цягніках міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа.
Як растлумачылі ў прэс-цэнтры, гэтае рашэнне было прынята з-за паступовага пераходу БЧ на новую тэхналогію афармлення праязных дакументаў з выкарыстаннем білетадрукавальных машын. Гэта тэхналогія дазволіць развіць у краіне сетку пунктаў афармлення праезду ў цягніках з нумараванымі месцамі.
Паводле інфармацыі беларускай "чыгункі", інфармацыя на білетах новай формы стане больш зразумелай і нагляднай. Білеты будуць друкавацца на тэрмапаперы, якая нашмат шчыльнейшая за тую, што выкарыстоўваецца ў гандлёвых сетках.
Білеты будуць абаронены двухмерным кодам, таксама ў кожнага праязнога дакумента будзе свой індывідуальны шыфр СКПО (сродкаў кантролю падатковых органаў). Дарэчы, білеты можна будзе аформіць не толькі на рускай, але і на беларускай мове, калі гэтага пажадае пасажыр.
Укараняцца новая форма білетаў будзе паэтапна і пачнецца з вакзалаў станцый Брэст, Магілёў, Асіповічы і Пінск. Потым да гэтага працэсу далучацца і іншыя пункты рэалізацыі білетаў БЧ, дзе ёсць тэхнічныя магчымасці па арганізацыі ўстойлівага канала сувязі з цэнтралізаванай сістэмай продажу.
"Такім чынам, білетных кас, дзе можна аформіць праязныя дакументы на цягнікі з нумараванымі месцамі, у перспектыве стане больш", - адзначылі ў БЧ.
У прэс-цэнтры таксама звярнулі ўвагу, што ў пераходны перыяд будуць выкарыстоўваць білеты як новага, так і дзеючага ўзору.
Для міжнародных цягнікоў форма праязных дакументаў застанецца ранейшай, дадалі ў БЧ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
БЧ прызначыла яшчэ адзін дадатковы цягнік у Санкт-Пецярбург
Не толькі ў санаторыі: расіяне сталі ездзіць у Беларусь на шопінг
Палёт "Ласточки": за год цягнікі перавезлі 500 тыс пасажыраў